Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсьці да зьместу
Вікіпэдыявольная энцыкляпэдыя
Пошук

Браўзэр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Ўэб-аглядальнік абобра́ўзэр (па-ангельску:Web browser, у іншым напісаньні —бро́ўзэр) — гэтапраграмнае забесьпячэньне для праглядуўэб-сайтаў, гэта значыць для запыту ўэб-старонак зь Сеціва, для іх апрацоўкі і вываду, і для рэалізацыі пераходу ад аднае старонкі да іншай.

Большасьць браўзэраў таксама здольныя да прагляду зьместуFTP-сэрвэраў.

Браўзэры стала разьвіваліся з пары ўзьнікненьняСеціва, і зь яго ростам станавіліся ўсё больш важнай праграмаю тыповагапэрсанальнага кампутара. Цяпер браўзэр — комплексная праграма для апрацоўкі і вываду розных складнікаў ўэб-старонкі, і для стварэньняінтэрфэйсу паміж ўэб-сайтам і яго наведвальнікам. Практычна ўсе папулярныя браўзэры распаўсюджваюцца бясплатна або «ў камплекце» зь іншымі праграмамі:Internet Explorer (як складнікWindows),Mozilla Firefox (вольнае ПЗ),Opera (бясплатна),Safari (як складнікMac OS X).

Гісторыя развіцьця

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

Першым распаўсюджаным браўзэрам з графічным інтэрфэйсам быўNCSA Mosaic, затым на доўгі час рынак манапалізаваўNetscape Navigator. У1995 годзе кампанія «Майкрасофт» выпусцілаWindows 95, што ўлучалаInternet Explorer 3.0, і гэты момант можна лічыць пачаткамвайны браўзэраў, якая скончылася поўнай паразайNetscape і трыюмфамInternet Explorer, які ў выніку заняў больш за 95 % рынку. Зрэшты, гінучы Netscape нанес удар у сьпіну «Майкрасофту» , выпусьціўшы зыходны код свайго браўзэру падвольнае ліцэнзіяю MPL (Mozilla Public License). На яго аснове былі створаныя новыя браўзэрыMozilla іMozilla Firefox. Апошні паступова набірае папулярнасьць. У2005 годзе браўзэрOpera таксама стаў распаўсюджвацца бясплатна.

Вайна браўзэраў была бы выключна камэрцыйнай справаю карпарацыяў, калі бы асноўным прыёмам у барацьбе ня стала даданьне спэцыфічных, нестандартных магчымасьцяў да браўзэру. Найвялікшыя адрозьненьні ўзьнікалі ў падтрымцыJavaScript — мовы сцэнараў, якая дадае інтэрактыўнасьці дакумэнтам. У выніку шматлікія дакумэнты былі «аптымізаваныя» для пэўнага браўзэру і цалкам не чыталіся ў іншых.WWW-Кансорцыюм прымае мноства стандартаў (розных вэрсіяўHTML, JavaScript,CSS і інш.), але адказнасьць за прытрымліваньне да гэтых стандартаў цалкам кладзецца на распрацоўнікаў браўзэраў. У апошнія гады ўзровень падтрымкі стандартаў значна вырас, і з сучасных браўзэраў толькі Internet Explorer (перадапошняя, шостая, вэрсія якога выйшла ў2001 годзе) мае сур'ёзныя недахопы ў іх падтрымцы (а апошняя — сёмая, якая выйшла месяц таму, яшчэ ня досыць дасьледаваная на адпаведнасьць стандартам).

Улякалізаваных вэрсіяхапэрацыйных сыстэмаў сямейства Windows браўзэры мянуюцца простааглядальнікамі,аглядальнікамі сеткі абоўэб-аглядальнікамі.

Папулярныя браўзэры

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

Меней папулярныя браўзэры

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

Тэкставыя браўзэры

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

Браўзэры для мабільных тэлефонаў

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

Глядзіце таксама

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]
Старонкі
Спосабы
Старонкі і грамады
Браўзэры
Старонкі
Сувязь
Грамады
Атрымана з «https://be-tarask.wikipedia.org/w/index.php?title=Браўзэр&oldid=2391196»
Катэгорыя:

[8]ページ先頭

©2009-2025 Movatter.jp