Бразы́лія (па-партугальску:Brasil) — пятая паводле плошчы й колькасьці насельніцтва краіна сьвету; пры насельніцтве ў 220 мільёнаў чалавек Бразылія займае першае месца па яго колькасьці сярод краінаўПаўднёвай Амэрыкі. Бразыльскі карнавал ёсьць бадай самай вядомай зьявай жыцьця, якая адразу асацыюецца з Бразыліяй.
У 1500 годзе партугалецПэдру Алварыш Кабрал, зьбіўшыся з курсу на шляху ўІндыю, прыстаў каля сучаснага Порта Шэгура. Было вырашана назваць тыя землі «Зямля сьвятога крыжа» (парт.Terra da Santa Cruz), але назва ня ўтрымалася. Упершыню афіцыйна назва Бразылія была ўжытая ў 1505 годзе. У 1533 годзе калёнія была падзеленая на 15капітанстваў (парт.capitanias) на чале якіх стаяўгубэрнатар (парт.capitães). Тым ня менш, такая страктура спрыяла тэндэцыям да дэцэнтралізацыі і неарганізаванасьці, таму ў 1549 годзе партугальскі карольЖуан III зьмяніў адміністрацыйна-тэрытарыяльны кантроль, усталяваўшы адзінае генэрал-губэрнатарства Бразылія, то бок адзінай і цэнтралізаванай партугальскай калёніяй уПаўднёвай Амэрыцы. На працягу першых двух стагодзьдзяў калянізацыі карэнныя народы і эўрапейскія калянізатары жылі ў пэрманэнтным стане вайны, ствараючы зьвязы, каб атрымаць нейкія перавагі ў дачыненьні адзін аднаго[2][3]. У 1549 годзе было забаронена эксплюатавацьіндзейцаў, якія прыняліхрысьціянства ў якасьцінявольнікаў, у тым самым годзе былі прывезеныя першыя нявольнікі зАфрыкі. Да сярэдзіны XVI стагодзьдзя трысьняговыцукар стаў найбольш важным экспартным таварам Бразыліі, што павялічыла попыт на рабоў, якія масава набываліся з рынкаў нявольнікаў у Афрыцы на поўдзень ад Сахары[4], а таксама з партугальскіх калёніяў у Афрыцы, якія сёньня складаюць тэрыторыюАнголы іМазамбіку.
Пэдру II зьяўляўся імпэратарам Бразыліі з 1831 па 1889 гады.
Напачатку XIX стагодзьдзя напружанасьць паміж партугальцамі ібразыльцамі павялічылася. 7 верасьня 1822 году прынцПэдру I абвесьціў незалежнасьць краіны ад Партугаліі. Празь месяц ён быў абвешчаны першым імпэратарам Бразыліі пад імём Пэдру I, у выніку чаго паўсталаБразыльская імпэрыя[5].
Хутка паслья гэтага пачалася Бразыльская вайна за незалежнасьць, якая распаўсюдзілася на паўночныя, паўночна-ўсходнія рэгіёны і правінцыю Сысплатына[6]. Апошнія партугальскія жаўнеры капітулявалі 8 сакавіка 1824 году, а 29 жніўня 1825 году Партугалія афіцыйна прызнала незалежнасьць новай краіны.
7 красавіка 1831 году праз пэрыяд адміністрацыйнага хаосу і палітычнага іншадумства як то зь лібэральных і кансэрватыўных бакоў палітычнай эліты, а таксама спробы рэспубліканскага пераўладкаваньня, Пэдру зьбег уПартугалію, адракаючыся ад бразыльскага стальцу на карысьць свайго пяцігадовага сына і насьледнікаПэдру II.
Паколькі новы імпэратар праз свой узрост ня быў здольны кіраваць дзяржавай, улада адыйшла да Нацыянальнага сходу. Без харызматычнай постаці на працягу гэтага пэрыяду меў месца шэраг бунтаў і паўстаньняў, як то бунты ў правінцыіГран-Пара,Мараньян,Баія і горадзеСалвадор, а таксама вайна Фарапус у Рыё-Грандзі-ду-Сул, якую падтрымаўДжузэпэ Гарыбальдзі. Паўстанцы прадстаўлялі незадаволенасьць правінцыяў цэнтральнай уладай, у спалучэньні з сацыяльнай напружанасьцю, рабаўладаньнем і імкненьнем да стварэньня нацыянальнай дзяржавы. Гэты пэрыяд унутранай палітычнай і сацыяльнай нестабільнасьці, які ўключаў паўстаньне Праейра ў правінцыіПэрнамбуку, быў пераадолены толькі ў канцы 1840-х гадоў пасьля заканчэньня рэгентства і каранацыі Пэдру II.
Далейшая ўнутрыпалітычная дыскусія была сканцэнтраваная на праблемерабства. Трансатлянтычны гандаль рабамі быў забаронены ў 1850 годзе[7], паводле Абэрдынскага акту брытанцы атрымалі правы затрымліваць і правяраць любы бразыльскі карабель пры падазрэньні ў перавозцы рабоў, то бок інстытут гандлю рабамі ў краіне быў афіцыйна забаронены[8]. Замежныя справы імпэрыі былі ў асноўным сканцэнтраваны на стасунках з краінамі-суседзямі. Пасьля далёкай Аргентына-бразыльскай вайны, у выніку якойУругвай здабыў незалежнасьць[9], Бразылія атрымала перамогу ў трох міжнародных канфліктах падчас 58-гадовага кіраваньня Пэдру II, то бок у Плятынскай, Уругвайскай і спусташальнай Парагвайскай вайне.
Не зважваючы на тое, што ў большасьці бразыльцаў не было жаданьня зьмяняць форму кіраваньня краіны, 15 лістапада 1889 году, дзякуючы намаганьням вайсковых афіцэраў, пры падтрымцы землеўладальнікаў і фінансавых элітаў, манархія была зрынута ў выніку вайсковага перавароту[10]. Сёньня 15 лістапада адзначаецца ў Бразыліі як Дзень Рэспублікі, то бок нацыянальнае сьвята[11].
Раньні рэспубліканскі ўрад па сутнасьці быў вайсковай дыктатурай, то бок вайскоўцы дамінавалі ў дзяржаўных справах як уРыю-дэ-Жанэйру, гэтак і ў іншых штатах. Свабода прэсы зьнікла, а выбары знаходзіліся пад кантролем тых, хто трымаў уладу ў сваіх руках. Толькі ў 1894 годзе пасьля сэрыі сур’ёзных крызісаў у эканоміцы і ваеннай справе цывільныя асобы прыйшлі да ўлады і заставалася там да кастрычніка 1930 году[12][13].
Будаўніцтва новае сталіцы краіны горадуБразылія ў 1959 годзе
Пасьля самагубства аўтарытарнага прэзыдэнта краіныЖэтулію Варгаса, новым кіраўніком дзяржавы ў 1956 годзе быў абраны Жусэліну Кубічак, які ўзяў на ўзбраеньне прымірэнчую пазыцыю ў адносінах да палітычнай апазыцыі, што дазволіла яму кіраваць без сур’ёзных крызісаў. Эканоміка і прамысловы сэктар Бразыліі на гэтым тле палітычнай стабільнасьці вырасьлі, але галоўным ягоным дасягненьнем было будаўніцтва новай сталіцыБразылія, якое было скончана ў 1960 годзе.
Пераемнік Кубічака, Жанію Кўадрус, сышоў у адстаўку ў 1961 годзе менш чым праз год пасьля ўступленьня на пасаду. Ягоны віцэ-прэзыдэнт Жуан Гуларт заняў прэзыдэнцкую пасаду, аднак быў скінуты ў красавіку 1964 году ў выніку вайсковага перавароту, які прывёў да ўлады вайсковае кіраўніцтва.
Новы рэжым павінен быў стаць часовым да абраньня цывільнай улады, але паступова захапіў усю ўладу ў краіне. Прыгнёт і палітычны перасьлед адбываўся ня толькі да партызанаў, што выступілі супрацьхунты, але і закрануў інстытуцыйных праціўнікаў, мастакоў, журналістаў і іншых прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасьці[14], унутры і па-за межамі краіны, праз сумнавядомую апэрацыю «Кондар»[15]. Нягледзячы на сваю жорсткасьць, якая ўласьцівая і іншым аўтарытарным рэжымам, праз эканамічны бум, вядомы як «эканамічны цуд», рэжым дасягнуў піка папулярнасьці ў пачатку 1970-х гадох.
Не зважаючы на паразу левых партызанаў у барацьбе супраць дыктатарскай улады, якая працягвала рэпрэсіі, але празь няздольнасьць супрацьстаяць пэрыяду эканамічных крызаў і народнага ціску, аслабленьне аўтарытарызму сталася перазьбежным, што вымусіла генэрала Эрнэсту Гейзэла пачаць рух на палітычнуюлібэралізацыю. У 1979 годзе генэрал і прэзыдэнт Бразыліі Жуан Фігейрэду спрыяў прасоўваньню закону аб амністыі і Бразылія пачала павольнае вяртаньне да дэмакратыі, якое было завершана на працягу 1980-х гадоў.
Ад 2016 да 2019 году прэзыдэнтам быўМішэл Тэмэр, які замяніўДылму Русэф пасьля ейнагаімпічмэнту[16]. Тэмэр заняў гэтую пасаду як віцэ-прэзыдэнт, а ўжо з 1 студзеня 2019 году да 1 студзеня 2023 году пасаду займаўЖаір Балсанару, які быў абраны кіраўніком краіны на чарговых прэзыдэнцкіх выбарах.
Палац ду Планалту зьяўляецца афіцыйнай працоўнай рэзыдэнцыяй прэзыдэнта
Бразылія зьяўляецца дэмакратычнайфэдэратыўнай рэспублікай зпрэзыдэнцкай сыстэмай кіраваньня[17]. Прэзыдэнт зьяўляецца кіраўніком дзяржавы і абіраецца тэрмінам на чатыры гады[17], з магчымасьцю перавыбраньня на другі тэрмін запар. Прэзыдэнт прызначае міністраў дзяржавы, якія аказваюць дапамогу ў кіраваньні дзяржавай[17].Парлямэнт Бразыліі зьяўляецца дзьвюхпалатным і падзяляецца на фэдэральны сэнат (81 месца) іпалату дэпутатаў (513 месцаў). Паводлеіндэксу дэмакратыі на 2010 год Бразылія належыць да дэмакратычных краінаў сьвету[18].
Усе чальцы выканаўчай і заканадаўчай галінаў улады абіраюцца непасрэдна[19]. Судзьдзі і іншыя судовыя чыноўнікі прызначаюцца толькі пасьля праходжаньня ўступных экзамэнаў[19]. Большую частку сваёй гісторыі ў Бразыліі ўсталяваная шматпартыйная сыстэма і прапарцыйнае прадстаўніцтва. Галасаваньне зьяўляецца абавязковым для пісьменных людзей паміж 18 і 69 гадамі, і неабавязковым для непісьменных і тых, чый узрост вар’іруецца ад 16 да 18 гадоў або большы за 70 год[17].
Самымі папулярнымі палітычнымі партыямі зьяўляюццапартыя працоўных, Бразыльская сацыял-дэмакратычная партыя,Бразыльскі дэмакратычны рух іпартыя дэмакратаў. Амаль усе ўрадавыя і адміністрацыйныя функцыі ажыцьцяўляюцца ворганамі і ўстановамі, якія ўваходзяць у склад выканаўчай улады.
Традыцыйна Бразылія была лідэрам у лацінаамэрыканскай супольнасьці й мела вельмі паважную ролю ў сыстэме калектыўнай бясьпекі, а таксама эканамічнай каапэрацыіпаўднёвага паўшар’я. Цяпер Бразылія зьяўляецца сябрам Міжамэрыканскай дамовы ўзаемнай дапамогі, а таксама сябрамАрганізацыі амэрыканскіх дзяржаў. Ня так даўно Бразылія пачала надаваць высокі прыярытэт дачыненьням са сваімі паўднёва-амэрыканскімі суседзямі й увайшла ў Амазонскі пакт, Асацыяцыю лацінаамэрыканскай інтэграцыі іМэркасур. Разам зАргентынай,Чылі іЗША, Бразылія адзін з гарантаў пэруанска-эквадорскага мірнага працэсу, а таксама Бразылія пасылала сваіх жаўнераў у складзе войскаўААН, каб забясьпечыць спакой уБэльгійскім Конга, наКіпры,Мазамбіку,Анголе,Усходнім Тыморы. У 2004—2005 гадох уваходзіла ў складРады Бясьпекі ААН. Зараз прэтэндуе на ўваход на пастаяннай аснове разам зьІндыяй,Нямеччынай,Японіяй,ПАР.
Адкрытым пытаньнем бразыльскай замежнай палітыкі ёсьць некалькі неўрэгуляваных памежных справаў зУругваем.
Бразылія мае найбольшыя ўЛацінскай Амэрыцы ўзброеныя сілы, якія з 1999 году падзяляюцца на тры роды войскаў. Поўная колькасьць войскаў складае 360 тыс. чалавек[1]. У войска прызываюцца мужчыны ва ўзросьце 19 гадоў. Фінансаваньне дастаткова нізкае — 1,1% СУП у 2023 годзе[1]. У 2007 годзе прэзыдэнт Бразыліі абяцаў адрадзіць ВПК і значна павялічыць асігнаваньні на войска. Адраджэньне ВПК, па ягоных словах, надасьць іншы ўзровень успрыманьня Бразыліі ў сьвеце. Напрыканцы 1990-х гадоў ВПК Бразыліі прыносіў дастаткова вялізны кавалак прыбытку краіны, але за пераходны час, пасьля паразы вайсковай дыктатуры, стаўся неканкурэнтназдольным. Былі спыненыя шматлікія вайсковыя праграмы. Зараз паціху іх пачынаюць адраджаць. У тым ліку з 2007 году адрадзілі праграму будаўніцтва атамнага падводнага чоўна[20].
Бразылія ў сваім складзе мае наземныя ўзброеныя сілы, марскі флёт (Marinha do Brasil), у складзе якога паветраныя сілы й марская пехота (Corpo de Fuzileiros Navais), а таксама паветраныя сілы (Forca Aerea Brasileira). Бразылія праводзіла праграму стварэньняядзернае зброі, але па прыходзе да ўлады грамадзянскае ўлады праграма была зачынена.
^Meuwese, Mark.«Brothers in Arms, Partners in Trade: Dutch-Indigenous Alliances in the Atlantic World, 1595–1674». Koninklijke Brill NV. 2012.ISBN9789004210837
^Smallman, Shawn C. (2002).«The Overthrow of the Empire». Fear in Memory in the Brazilian Army and Society. University of North Carolina Press. — С. 16–18. —ISBN978-0-8078-5359-7.
^Triner, Gail D. Banking and Economic Development: Brazil, 1889–1930. — Palgrave, 2000. — P. 69—74. —ISBN0-312-23399-X
^Needell, Jeffrey D. A Tropical Belle Epoque: Elite Culture and Society in Turn-of-the-Century Rio de Janeiro. — Cambridge University Press, 2010. — P. 10—12.