Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсьці да зьместу
Вікіпэдыявольная энцыкляпэдыя
Пошук

Бастыён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мураваны бастыён новаітальянскай школы

Бастыён (па-лацінску:bastillio;па-француску:bastion;па-ангельску:bastion) — выступаючая часткавала абарончага збудаваньня паліганальнай формы (трохкутная, пяцікутная, серпавідная ці ромбавідная). Набастыёне разьмяшчалася абарончая артылерыя для абстрэлу ворага на далёкай адлегласьці і флянкаваньня сумежныхкурцінаў ібастыёнаў.

Гісторыя разьвіцьця

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

Лічыцца, што першым вядомым архітэктарам, які распрацоўваў форму паліганальнагабастыёна і першы ўжыў яе на практыцы ў сваіх раньніхкастэлях у Броліё (1484) і Цівіта Кастэляна (1494) быўфлярэнцінец Джуліяна да Сангала. Але першыя яго бастыёны заставаліся паліганальнымі па форме, тоеснымі цыліндрычнымбольвэркам цібастэям. Істотнай іх асаблівасьцю стаў караблепадобны вынас у бок зьнешняга вугла кастэлі. У 1503 годзе ў збудаванай ім цытадэлі Арэцабастыёны набываюць больш выразную форму, сэрцападобную форму. З 1524 году бастыёны распаўсюдзіліся па ўсёй паўднёвайІталіі іСіцыліі, якія знаходзіліся пад пагрозай турэцкага нападу.

Прыкладна зь сярэдзіны XVI стагодзьдзя італьянскія напрацоўкі ў фартыфікацыі пачынаюць актыўна распаўсюджвацца на астатняй тэрыторыі Эўропы. У 1529 годзе пачата ўзьвядзеньне сыстэмы якасна новых абарончых умацаваньняў ваколДрэздэну. У 1547 годзеВена ў стане надзвычай высокай небясьпекі турэцкага нападу атрымлівае ланцуг бастыённых умацаваньняў італьянскага ўзору.

Новы замак уСлуцку з чатырма полымі землянымі бастыёнамі ў галяндзкай манеры

Выгляд

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

Бастыёны сталі галоўным элемэнтам ва ўзьніклай аднайменнай бастыённай сыстэме фартыфікацыі. Эвалюцыя бастыёнаў ішла адпаведна разьвіцьцю фартыфікацыйных школ:

  • у стараіталіянскай сыстэме — абмураваныя вузкія тупакутныя,
  • у новаітальянскай — востракутныя абмураваныя,
  • у галяндзкай — пашыраныя земляныя тупакутныя і г. д.

Структура

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

Тыповыбастыён меў два бакі —фасы, што былі зьвернутыя ў напульны бок, два больш вузкіяфлянкі былі скіраваныя ў бок сумежныхкурцінаў ібастыёнаў, з асноўнай курцінай бастыён злучаўся шыяй абогоржай. Унутры ў італьянскіх школахбастыёны быліказэматаваныя. Фасы двух бастыёнаў ікурціна між імі старалі г. зв.бастыённы фронт.

Глядзіце таксама

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

Літаратура

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]
  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. —Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл.ISBN5-85700-078-5.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

Бастыёнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Атрымана з «https://be-tarask.wikipedia.org/w/index.php?title=Бастыён&oldid=1907339»
Катэгорыі:

[8]ページ先頭

©2009-2025 Movatter.jp