Аўтано́мія (па-грэцку:αυτος — «сам» іпа-грэцку:νομος — «закон») — права на самастойнае ажыцьцяўленьне пэўных функцыяў дзяржаўнай улады ці на кіраваньне якой-небудзь часткай дзяржавы, дадзенае агульнадзяржаўнайканстытуцыяй. Аўтаномія звычайна будуецца паводле адміністрацыйна-тэрытарыяльнага прынцыпу й можа мець розную арганізацыю —рэспубліка,акруга,вобласьць, асобная нацыянальная альбо рэлігійная супольнасьць[1]. Адрозьніваюць адміністрацыйную, палітычную аўтаномію. Палітычная аўтаномія, як правіла, даецца тэрыторыям, кампактна заселеным нацыянальнымі супольнасьцямі, што вызначаюцца асаблівасьцямі мовы, мэнтальнасьці, эканамічнага, палітычнага й культурнага разьвіцьця. Палітычная аўтаномія азначае права нацыянальна-тэрытарыяльнага ўтварэньня самастойна ажыцьцяўляць ўнутранае кіраваньне.
Нацыянальна-культурная аўтаномія — свабоднае, самастойнае функцыянаваньне й разьвіцьцёнацыянальныхкультур асобных этнічных супольнасьцяў, што грунтуецца на канстытуцыі ці іншых заканадаўчых актах краіны. Можа існаваць у форме нацыянальных радаў, школаў, культурна-асьветніцкіх установаў і інш[1].
Царкоўная аўтаномія — самастойнасьць, незалежнасьцьцарквы ў пытаньнях унутранага кіраваньня,аўтакефалія[1].