Самыя раньнія археалягічныя знаходкі, якія сьведчаць аб існаваньні чалавека ў Андоры, датуюцца часам першагаледніковага пэрыяду. Керамічныя вырабы, ланцугі і іншыя прылады сьведчаць аб засяленьні рэгіёну яшчэ да пачаткубронзавага веку. Іншыя археалягічныя знаходкі — гэта каменныя гравюры каляАрдына (Ordino), пячорны жывапіс уЛа Рока дэ лес Брукс (La Roca de les Bruixes). Першыя згадкі пра насельнікаў далін ўпершыню зьявіліся ў тэксьце грэцкагагісторыкаПалібіюса ў (2 стагодзьдзе да нашай эры). Палібіюс апісаў пераправуГанібала празПірынэі і ў сувязі з гэтым гістарычным выпадкам нагадаў пра плямёныандазінаў.
УСярэднявеччы жыхары Андоры змагаліся змаўрамі. За гэтаКарл Вялікі дараваў ім правы гораду. Потым горад перайшоў ва ўласнасьць графа зУргеля, а ў1133 годзе перайшоў ва ўладаньне Ўргельскага біскупа. УХІІ стагодзьдзі горад стаў цэнтрам спрэчак паміж біскупамі і францускімі графамі зФоікс. У1278 годзе канфлікт быў вырашаны і ўладарамі гораду сталі адначасова гішпанскі біскуп і францускі граф. У1419 годзе жыхары гораду атрымалі права на ўласныпарлямэнт, які называўся Тэрытарыяльная Рада (Consell de la Terra), які пазьней быў пераўтвораны ў Генэральную Раду (Consell General). У1607 годзе францускі карольГенрых ІV выдаў эдыкт, згодна зь якім яму перадаваліся правы на ўладаньне горадам ад графа Фоіцкага.
У1812—1813 годзе напалеонаўскаяФранцыя занялаКаталёнію, падзяліўшы яе на дэпартамэнты. У гэты пэрыяд Андора ўваходзіла ў склад аднаго з гэтых дэпартамэнтаў (départament de Sègre).
У1933 годзе Францыя зноў заняла Андору. З1936 да1940 г.г. у Андоры знаходзіўся францускі гарнізон, з мэтай блякаваць наступствы гішпанскай грамадзянскай вайны. Пад часДругой Сусьветнай вайны Андора заставалася нэўтральнай, але толькі ў1958 годзе падпісала мірную дамову зГерманіяй пасьляПершай Сусьветнай вайны, зь якой яна заставалася фармальна ў стане вайны да гэтага часу.
Андора зьяўляеццаканстытуцыйнай манархіяй. Функцыі кіраўніка дзяржавы выконвае адначасова: з бокуФранцыі (прэзыдэнт Францыі) і з бокуГішпаніі (біскуп гішпанскі).Заканадаўчая ўлада належыцьГенэральнай Радзе, якая складаецца з 28 дэпутатаў. Дэпутаты выбіраюцца ва ўсеагульных выбарах.
Андора знаходзіцца ўПірэнэях, і зьяўляецца горнай краінай (большая частка краіны — гэта ўзвышшы і горы). Сярэдняя вышыня паверхні складае 1 996 м над узроўнем мора. Самай высокай кропкай Андоры зьяўляецца гараПік Альт дэ ла Кома Пэдроса (2 946 м), а самай нізкай кропкай зьяўляецца ракаРыў Рунэр (840 м) на мяжы зГішпаніяй.Клімат Андоры —міжземнаморскі. Самая даўгая рака —Валіра, якая зьяўляецца прытокам гішпанскай ракіСэгрэ. У Андоры знаходзяцца радовішчыжалеза,медзі,волава.
Да1970-х г.г. Андора заставалася беднай,сельскагаспадарчай краінай. У наступныя гады, эканамічныя зьмены мадэрнізавалі будовуэканомікі гэтай мінікраіны. Сюды перасялілася каля 30 тыс. мігрантаў, якія працуюць практычна ва ўсіх галінах актыўна разьвіваючайся эканомікі. Асаблівае разьвіцьцё атрымаўтурызм ібанкаўскі сэктар. 80% нацыянальнага прыбытку забясьпечвае турызм. Штогод сюды прыязджае 9 млн турыстаў. Дзякуючы мяккім фіскальным і мытным законам Андора стала папулярнайафшорнай зонай, у якой хутка разьвіваецца банкаўскі сэктар, а так сама хутка будуюцца штаб кватэры прамысловых кампаній.
У1970-х гадах колькасьць насельніцтва краіны ацэньвалася ў 22 тыс. чалавек, амаль усе зь якіх быліандорцамі. Хуткі эканамічны рост краіны, асабліва турыстычнага сэктару, выклікаў значны ўзрост мігрантаў, якія ў2002 годзе склалі 62% насельніцтва (зь якіх 26 тыс. —гішпанцы, 7 тыс. —партугальцы, 4,3 тыс. —французы). Андорцы сталі нацыянальнай меншасьцю ва ўласнай краіне. Дзяржаўнай мовай зьяўляеццакаталонская, але большасьць насельніцтва выкарыстоўваегішпанскую іфранцускую. Сярэдняя шчыльнасьць насельніцтва складае 150 чал. на км², але амаль усё насельніцтва жыве ў даліне ракіЭнваліры, дзе знаходзіцца сталіца Андоры. Асноўнай рэлігіяй зьяўляеццакаталіцызм. Амаль усё насельніцтва займаецца абслугоўваньнем турыстаў, а так сама занятыя ў банкаўскім сэктары.