У старажытнасьці тэрыторыя сучаснай Альбаніі ўваходзіла ў складІлірыі, заселенай індаэўрапейскімі плямёнаміілірыйцаў. Пазьней ілірыйцы перамяшаліся саславянамі і тракамі. У 168 годзе Ілірыя была заваяванаяРымскай імпэрыяй, а з 395 году ўвайшла ў складУсходняй Рымскай імпэрыі. У канцы VI — пачатку VII стагодзьдзяў сюды пачалі прыбываць славяне. З IX да XI стагодзьдзя тэрыторыя Альбаніі ўваходзіла ў складБаўгарскага царства.
Першая альбанская краіна ўзьнікла ў XII стагодзьдзі, а ў XIV стагодзьдзі яна была заваяванаяСэрбіяй. Каля 1435 году Альбанія была заваяванаяАтаманскай імпэрыяй. У гэты час альбанскія фэадалы актыўна пераходзілі ўіслам, каб захаваць свае маёнткі і багацьце. Дзякуючы гэтаму альбанскія арыстакраты часта займалі адказныя пасады на заваяваных славянскіх тэрыторыях Атаманскай імпэрыі.
У ХІХ стагодзьдзі пачаўся нацыянальна-вызваленчы рух, а ў 1912 годзе альбанскі Народны кангрэс абвясьціў незалежнасьць Альбаніі. У 1913 годзе былі спробы падзяліць Альбанію паміжГрэцыяй іСэрбіяй. ДаДругой сусьветнай вайны Альбанія паступова пераўтваралася ў княства. 1 верасьня 1928 году Альбанія стала каралеўствам. Потым стала рэспублікай і зноў каралеўствам.
16 красавіка 1939 году Альбанія была заваяванаяІталіяй, а італьянскі карольВіктар Эмануэль ІІІ быў абвешчаны альбанскім каралём. Пасьля 1941 году да альбанскага пратэктарату было далучанаКосава. У красавіку 1943 году краіна была занятаянямецкімі войскамі. У 1943—1944 гадах у Альбаніі пачаў дзейнасьць моцныкамуністычны рух.
Пасьля выхаду акупацыйных войскаў у краіне пачалася барацьба за ўладу паміж манархічнымі і камуністычнымі сіламі, якая скончылася перамогай камуністаў. Яны перамаглі дзякуючы дапамозе югаслаўскага кіраўнікаЁсіпа Броз Ціта. 28 лістапада 1944 году Альбанія стала народнай рэспублікай пад кіраўніцтвам камуністычнай партыі і яе кіраўнікаЭнвэра Ходжа. 29 лістапада 1944 году Альбанія была вызваленая з-пад акупацыі, ад таго часу гэты дзень сьвяткуецца як Дзень вызваленьня. Ёсіп Броз Ціта прапанаваў увайсьці ў склад Югаславіі Альбаніі і Баўгарыі, плянуючы стварэньне Вялікай Югаславіі, але гэтыя пляны не былі зьдзейсьненыя.
У 1946 годзе ЗША наклалі вэта на ўступ Альбаніі ў склад Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў. Альбанія была прынятая ў ААН 14 сьнежня 1955 году.
З 1960-х гадоў Альбанія пачала выходзіць з-пад кантролюСССР. У 1968 годзе Альбанія асудзіла інтэрвэнцыю савецкіх войскаў уЧэхаславаччыну і выйшла зВаршаўскай дамовы. З гэтага часу сваю зьнешнюю палітыку камуністычная Альбанія кіравала на мааісцкіКітай. Альбанія стала першай краінай у сьвеце, якая абвясьціла сябеатэістычнай краінай. У 1976 годзе назва краіны была зьменена наНародная Сацыялістычная Рэспубліка Альбанія.
У канцы 1970-х гадоў, пасьля сьмерціМао Цзэдуна ў Кітаі, у Альбаніі пачалася міжкланавая барацьба за ўладу, якая абвастрылася пасьля сьмерціпрэм’ер-міністраМэхмэта Шэху, абвінавачанага Ходжам у шпіянажы. Сьмерць Ходжы ў 1985 годзе дала пачатак паступовай дэмакратызацыі краіны.
У 1991 годзе ў выніку першых свабодных выбараў перамаглі камуністы, але праз год іх перамаглі дэмакратычныя сілы. У выніку эканамічнага крызісу 1997 году, які выклікаў антыўрадавыя паўстаньні, да ўлады прыйшла апазыцыя. Праз восем гадоў Сацыялістычная партыя страціла ўладу, і ў 2005 годзе на парлямэнцкіх выбарах перамаглі дэмакратычныя партыі. У 2009 годзе Альбанія далучылася даНАТО. У 2009 годзе Альбанія пачала працэдуру далучэньня даЭўрапейскага Зьвязу. У 2011 годзе ў сталіцы Альбаніі Тыране прайшлі акцыі пратэстаў супраць карупцыі дзейнага ўраду, у выніку трое дэманстрантаў загінулі[2]. 23 чэрвеня 2013 году на чарговых парлямэнцкіх выбарах перамагла левацэнтрысцкая Сацыялістычная партыя на чале з мэрам ТыраныЭдзі Рамам[3].
Альбанія — прэзыдэнцкая рэспубліка. Апошняя канстытуцыя прынятая 21 кастрычніка 1998 году[4].Заканадаўчая ўлада належыць аднапалатнаму парлямэнту (140 дэпутатаў). Дэпутаты выбіраюцца на чатырохгадовы тэрмін. З 1990 году дзейнічае шматпартыйная палітычная сыстэма. Асноўнымі партыямі Альбаніі зьяўляюцца:Сацыялістычная партыя Альбаніі (PS, лідэр прэм’ер-міністар Эдзі Рама) іДэмакратычная партыя (PD, лідэр — Lulzim Basha).
75% тэрыторыі займаюцьгоры. Невялікія нізінныя абшары разьмешчаныя на ўзьбярэжжыАдрыятычнага мора і ў далінах рэкДрын,Семан,Вьёса, у затоцы Дурэс[5]. На мяжы знаходзяцца тры вялікія возеры:Ахрыдзкае,Шкодэрскае іПрэспа. Альбанія аддзеленая ад Італіі пралівам Отранта[6].
Да канца 1980-х гадоў у краіне дзейнічала плянавая эканоміка, з 1988 году пачаўся паступовы пераход да рынкавай эканомікі. Хуткі рост эканомікі пачаўся ў 2000 годзе, калі штогадовы рост склаў 6—7%, адначасова колькасьць замежных інвэстыцыяў складае каля 50%СУП (у 2004 годзе замежныя інвэстыцыі склалі 5,7 млрдэўра, €1780 на кожнага жыхара). Але нягледзячы на гэта краіна, разам зМалдовай іСэрбіяй застаецца адной з самых бедных уЭўропе. Існуюць меркаваньні, што рост эканомікі Альбаніі, які можа вывесьці яе на ўзровень, дастатковы для прыняцьця Альбаніі ўЭўрапейскі Зьвяз, можа заняць да дваццаці гадоў.
Большую часткуэлектрычнасьці краіна выпрацоўвае на гідраэлектрастанцыях.
У Альбаніі існуюць прадпрыемствы будаўнічай, электратэхнічнай, лёгкай, мэталапераапрацоўчай і харчовай прамысловасьці. Альбанія зьяўляецца буйным вытворцамтытунёвых вырабаў. На 2020 год найбольшым холдынгам краіны быў «Балфін».
Колькасьць насельніцтва Альбаніі пачала зьмяншацца з 1998 году, у выніку эміграцыі ўІталію іГрэцыю. Этнаграфічны склад насельніцтва складаецца зальбанцаў (82,6%, 2011 год),грэкаў (0,9%) імакедонцаў (пражываюць уздоўж усходняй мяжы). Каля 60% насельніцтва — мусульмане, 6,8% —праваслаўныя хрысьціяне, 10% —каталікі (2011 год)[7].
^абС. А. Тархов, Б. А. Страшун, А. А. Зарщиков, П. И. Пучков, Г. Л. Арш, Г. А. Налётов, А. Н. Прокинова, Г. В. Прутцков, В. С. Модестов, Л. И. Тананаева, В. С. Модестов/2005/. С. А. Тархов, Б. А. Страшун, А. А. Зарщиков, В. Хусаинов , Г. Л. Арш, Г. А. Налётов, В. И. Линдер, Г. В. Прутцков, П. С. Павлинов. , В. С. Модестов/2016/. Актуализация: редакция БРЭ /2020/. АЛБАНИЯ // Большая российская энциклопедия. Электронная версия (2020);https://web.archive.org/web/20200801055916/https://bigenc.ru/geography/text/5595796 Дата обращения: 08.09.2020
^Албания // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.