Алергія (стар.-грэц.ἄλλος + ἔργον — іншы + узьдзеяньне) — звышадчувальнасьцьімуннай сыстэмы арганізма пры паўторных узьдзеяньнях алергена на раней сэнсыбілізаваны гэтым алергенам арганізм.Сымптомы: рэзь у вачах,ацёкі,рыніт (насмарк),крапіўніца,чханьне ікашаль. Вызначаецца пры дапамозе біяхімічнагааналізу крыві і скурнай пробы, калі вылучаюць адмысловыяантыцелы імунаглябулінаў Е. Адрозьніваюць наступныя віды алергіі: грыбковую, побытавую, пылковую і эпідэрмальную[1]. Ускладненьне немачы выклікае брахіяльную астму. Уяўляе сьмяротную пагрозу ў выглядзе анафіляктычнага шоку. На 2012 г. да 60% насельніцтва Зямлі хварэлі на алергію[2].
Прадухіленьню хваробы спрыяегрудное выкормліваньне ва ўзросьце да году з прытрымліваньнем маці нізкаалергеннага харчаваньня і ўвядзеньне прыкормунемаўля пасьля 5 месяцаў жыцьця. Таксама карысна забясьпечваць гігіенічны побыт, загартоўвацца, штодня знаходзіцца на сьвежым паветры, разьмінацца і прытрымлівацца ўстойлівага раскладу сну[2].
Узьнікненьню алергіі спрыяетытунепаленьне, ужываньнеалькаголю інаркотыкаў, спробы самалячэньнялекамі (антыбіётыкі) без прызначэньня лекарам,залежнасьць адкавы, хуткае харчаваньне і выкарыстаньне ў побыце выпраменьвальных электрапрыладаў. Таксама шкодзіць нястача ў харчаваньнівітамінаў і мікраэлемэнтаў, харчаваньне ва ўзросьце да году сумесямі на аснове каровінага малака, увядзеньне прыкорму ва ўзросьце да 5 месяцаў, бруд у доме, пасіўнае паленьне, адсутнасьць штодзённага праветрываньня (вэнтыляцыі), празьмернае выкарыстаньне сродкаў побытавай хіміі і дзіцячайкасмэтыкі, кішачны дысьбіёз[2].
У 1906 годзе аўстрыйскі пэдыятарКлемэнс Пірке ўвёў панятак для абазначэньня ў пацыентаў сымптомаў ад рэчываў з навакольнага асяродзьдзя (пыл,пылокрасьлінаў і шэраг відаў ежы).Філіп Джэл (1914-2001) іРобін Кумбс (1921—2006) вылучылі 4 віды рэакцыяў звышадчувальнасьці празімунаглябулін E.