Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсьці да зьместу
Вікіпэдыявольная энцыкляпэдыя
Пошук

Адзеньне

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гістарычныя віды вопраткі.

Адзе́ньне,адзе́жа — сукупнасьць вырабаў (часьцей за ўсё тканых ці вязаных з розных матэрыялаў), якіялюдзі апранаюць на сябе для прыкрыцьцяцела з мэтай абароны ад прыродных фактараў (холаду,гарачыні), прыкрыцьцяаголенасьці,гігіены, упрыгожваньня, а таксама дзеля дапаможных (спэцвопратка, кішэні) і сыгнальных (інфармацыя пра сацыяльны статус,узрост,плоць,нацыянальнасьць,густ) функцыяў. Адзеньне таксама забясьпечвае абарону адультрафіялетавага выпраменьваньня.

Нашэньне адзеньня зьяўляецца важнай сацыяльнай нормай і ў асноўным абмяжоўваецца людзьмі, зьяўляючыся характэрнай рысай усяго чалавечага грамадзтва. У большасьці выпадкаў пазбаўляцца адзеньня перад іншымі людзьмі можа быць дрэнна ацэнена грамадзкасьцю. Не насіць вопратку ў грамадзкім месцы, каб былі бачныя плоцевыя органы, грудзі ці ягадзіцы, можна лічыць непрыстойнымі паводзінамі.

Паходжаньне адзеньня

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

Немагчыма дакладна вызначыць час зьяўленьня адзеньня, але вывучэньневошаў дало некаторыя зьвесткі.Плацяная вош, якая жыве ў чалавечым адзеньні, адмянілася адгалаўной прыблізна107 000 гадоў таму, што дае нагоду меркаваць аб існаваньні ў той час адзеньня[1][2][3]. Сутнасьць іншай тэорыі палягае ў тым, што сучасны чалавек — адзіны выжылы прадстаўнікпрыматаў, які мог насіць адзеньне, а адзеньне магло выкарыстоўвацца ўжо 650 тысячаў гадоў таму. Іншыя ж дасьледваньні, злучаныя з вывучэньнем вошаў, даюць ацэнку зьяўленьня адзеньня ў42 000 —72 000да н. э.

Глядзіце таксама

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]
  1. ^Ralf Kittler, Manfred Kayser & Mark Stoneking Molecular evolution of Pediculus humanus and the origin of clothing  (анг.) //Current Biology. — 2003.
  2. ^Stoneking, Mark Erratum: Molecular evolution of Pediculus humanus and the origin of clothing  (анг.).
  3. ^"…Lice Indicates Early Clothing Use…", Mol Biol Evol (2011) 28 (1): 29-32.  (анг.)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]
Атрымана з «https://be-tarask.wikipedia.org/w/index.php?title=Адзеньне&oldid=2371498»
Катэгорыя:
Схаваная катэгорыя:

[8]ページ先頭

©2009-2025 Movatter.jp