Адвака́т (лац.advocatus — адadvoco — запрашаю) — асоба, прафэсіяй якога зьяўляецца ажыцьцяўленьне праўнай дапамогіфізычным асобам (грамадзянам, асобам без грамадзянства) іюрыдычным асобам (арганізацыям), у тым ліку абарона іх інтарэсаў і правоў усудзе. Адвакатура якпрафэсія вядомая са старажытных часоў.
Упершыню адвакаты зьявіліся ўСтаражытным Рыме. Як адзначаў расейскі праўнік і гісторык права польскага паходжаньняЯўгені Васькоўскі, «… першымі праўнікамі ў Рыме былі патраны. Яны ядналі дзьве прафэсіі: кансультантаў у праве і адвакатаў». Адвакатурарэспубліканскага пэрыяду Старажытнага Рыму была вольнай прафэсіяй і ніякай карпаратыўнай структуры ня мела. Карпарацыя прафэсійных абаронцаў у судзе сфармавалася ў Рыме ў часыІмпэрыі, то бода нашай эры. Дакумэнтальна зафіксаваная калегія праўнікаў-абаронцаў фармавалася на аснове добра вядомых у пазьнейшыя часы прынцыпаў: патрабавалася быць занесеным у мартыкулы (афіцыйны сьпіс асобаў з пэўным узрознем прыбытку) і пасьпяхова здаць экзамэны паправу. Будова адвакатуры, якая склалася ў эпоху Імпэрыі, была клясычнай. Яна стала асновай для ўсіх наступных пераўтварэньняўадвакатуры, усутыч данайноўшага часу.
4 лютага 2022 годуМіністэрства юстыцыі Беларусі паведаміла, што ў краіне налічвалася 1868 адвакатаў зь ліцэнзіяй. Сярод іх менш як палова займалася крымінальнай абаронай[1].