Авэрэ́йсэль (па-нідэрляндзку:Overijssel,па-ніжненямецку:Oaveriessel) —правінцыя ў цэнтральна-ўсходняй частцыНідэрляндаў. Адміністрацыйны цэнтар правінцыі — местаЗволе, аднак найбуйнейшым местам зьяўляеццаЭнсхэдэ. Насельніцтва 1 150 025 жыхароў (на 2017 год).
Авэрэйсэль мяжуе зьНямеччынай на ўсходзе,Гельдэрляндам на поўдні,Флеваляндам на захадзе,Фрысьляндам іДрэнтэ на поўначы. Авэрэйсэль складаецца з трох рэгіёнаў: Коп ван Авэрэйсэль (Kop van Overijssel), Салянд (Salland) ды Твэнтэ (Twente).
Найвышэйшым пунктам правінцыі зьяўляецца гара Танкенбэрг (Tankenberg) — 89 м., найніжэйшым —полдэр Мастэнбрук (Mastenbroek Polder) — 2 м. ніжэй за ўзровень мора.
Найважнейшыя рэкі:Эйсэль,Звартэ Ватэр, Авэрэйсэльсэ Вэхт.
У 1528 годзе назва Авэрэйсэль упершыню была ўжытая ў дачыненьні да сучаснае правінцыі. Назва паходзіць адлацінскагаTransysla/Transisalania, што літаральна значыць "Землі па рацэЭйсэл", аOver значыць «верхні».