Абха́зія (па-грузінску:აფხაზეთი,па-абхаску:Аҧсны) — самаабвешчаная дзяржава на ўсходнім узьбярэжжыЧорнага мора,дэ-юрэ аўтаномная рэспубліка ў складзеГрузіі. У 1992 годзе сэпаратысцкі ўрад рэспублікі абвясьціў незалежнасьць ад Грузіі, што спрычыніла налетагрузіна-абхаскую вайну.
Пасьляэтнічных чыстак і дэпартацыігрузінаў 1993—2008 гадоў (у выніку чаго насельніцтва рэспублікі скарацілася больш чым утрая) найбольшую этнічную групу насельніцтва Абхазіі (больш за 37%) цяпер складаюцьабхазы, рэшта — грузіны (30%),расейцы (12%),армяне (12%)[5].
Плошча Абхазіі складае 8,6 тыс. км². Падзяляецца на 5 раёнаў. Сталіца — горадСухумі.
Першыя згадкі пра абхазаў знойдзеныя яшчэ на асырыйскіх таблічках. Абхазы зьяўляюцца карэннымі насельнікамі сваёй зямлі «Апсуа» — краіны душы. Мова абхазаў цалкам адрозьніваецца ад грузінскай і належыць да адыскіх моваў, абхазам не ўласьцівы слынны грузінскі акцэнт.
Суперніцтва за абхаскія землі Бізантыі іІрану вымусіла тубыльцаў аб’яднацца з сваімі грузінскімі суседзямі, утварыўшы ў VIII стагодзьдзі Абхаскае царства. Пытаньне аб тым, хто дамінаваў у гэтай дзяржаве, застаецца спрэчным. Сталіца дзяржавы знаходзілася ўКутаісі (Заходняя Грузія), а манарх называўся царом абхазаў. Больш выразны этнічны характар мела Абхаскае княства, што ўзьнікла ў ХVІ стагодзьдзі і супадала зь межамі цяперашняй Абхазіі. Цяжкія наступствы для абхазаў мела далучэньне да Расеі. Абхаскае княства было скасаванае, большая частка народу мігравала ў Асманскую Імпэрыю (працэс вядомы як мухаджырства). Хто застаўся, трапіў у катэгорыю «падазронага насельніцтва». Абхазы побач з адыгамі (чаркесамі) апошнімі наКаўказе склалі зброю.
Ключавая роля ў пазьнейшым абхаскім нацыянальным адраджэньні належыцьДырмыту Гуліа (1874—1960). Ён стварыў альфабэт і граматыку, выдаў кнігу вершаў, што паклала пачатак нацыянальнай літаратуры, напісаў першую гісторыю краю. Ім створаная першая газэта і тэатральная трупа. Акрамя таго, ён перакладаўЭвангельле, напісаў працы па этнаграфіі, паэтычныя, празаічныя, драматычныя творы.
Першая грузінская рэспубліка 1918—1921 гадоў не прызнавала аўтаноміі меншасьцяў, таму абхазы іасэтыны падтрымалі бальшавікоў. У 1921 г. была абвешчанаАбхаская ССР. Пасьля гэтага распачалася спачатку «карэнізацыя» — разьвіцьцё нацыянальнай культуры і падрыхтоўка нацыянальных кадраў, потым — калектывізацыя, амаль поўнае вынішчэньне нацыянальных кадраў. У 1946 г. былі зачыненыя абхаскія школы.
У тыя гады была сфармуляваная шавіністычная канцэпцыя, паводле якой старажытныя абхазы антычных часоў і Абхаскага царства былі грузінскім племенем, а сучасныя апсуа зьявіліся ў Абхазіі значна пазьней. Адпаведна, сучасныя і старажытныя абхазы ня маюць дачыненьня адны да другіх і ёсьць цалкам рознымі народамі.
Пасьля сьмерціСталіна гэта было асуджана як перагіны, але напружаньне ў стасунках паміж грузінамі і абхазамі засталося. Асноўнай прычынай была дэмаграфічная сытуацыя ў рэспубліцы. Да пачатку 1990-х гг. абхазы складалі менш пятай часткі насельніцтва Абхазіі, а грузіны пераважалі.
Адраджэньне грузінскага нацыяналізму пры канцы 1980-х гг. занепакоіла абхазаў. Грузінскія нацыяналісты пачалі выказваць меркаваньне, што абхазы і асэтыны не павінны мець аўтаноміі, бо не зьяўляюцца карэннымі этнасамі на сваіх землях, што спрадвеку належалі грузінам. З другога боку, палітыка сталінскіх рэпрэсіяў пачала інтэрпрэтавацца, як прыгнёт абхазаў грузінамі.
У лютым 1992 году Ваенны СаветГрузіі, які прыйшоў да ўлады ў выніку ўзброенага перавароту, пастанавіў скасаваць Канстытуцыю Грузінскай ССР 1978 году і аднавіць дзеяньне Канстытуцыі Дэмакратычнай Рэспублікі Грузія 1921 году, у якой Абхазія як суб’ект дзяржаўна-праўных зносінаў ня значыцца. Такім чынам, на думку абхаскага кіраўніцтва, аднаўленьне Канстытуцыі Грузіі 1921 году аўтаматычна азначала незалежнасьць Абхазіі.
У гэтай сувязі Вярхоўны Савет Абхазіі 23 ліпеня 1992 году вырашыў узнавіць на тэрыторыі Абхазіі дзеяньне Канстытуцыі Абхазіі 1925 году, а таксама прыняць новыя сьцяг і герб краіны.
У тым жа годзе Вярхоўны Савет Абхазіі прыняў рашэньне аб зьмене назвы Абхазіі з аўтаномнай у проста рэспубліку.
14 жніўня 1992 годуГрузія пачала ваенную апэрацыю супраць Абхазіі, якую абхаскія афіцыйныя ўлады расцанілі як «агрэсію». Грузінскія войскі перайшлі грузіна-абхаскую мяжу і захапілі частку абхаскай тэрыторыі, суправаджаючы свае дзеяньні гвалтам над жыхарамі і зьнішчэньнем гістарычных і культурных каштоўнасьцяў. Узброеныя аддзелы Абхазіі пры дапамозе дабраахвотнікаў з Расеі, розных рэгіёнаў Каўказа здолелі прыпыніць наступ грузінскага войска, а пасьля цалкам яго разьбіць і выцясьніць з усёй тэрыторыі Абхазіі 30 верасьня 1993 году.
Зь лістапада 1993 году пры ўдзеле міжнародных пасярэднікаў праходзяць перамовы паміжГрузіяй і Абхазіяй па ўрэгуляваньні канфлікту. Пачаўся працэс вяртаньня ўцекачоў. Паступова адраджаецца эканоміка, расьце вытворчасьць гарбаты, цытрусавых, тытуню; пасьпяхова разьвіваецца міжнародны турызм. Узнавілі работу вышэйшыя навучальныя ўстановы і навукова-дасьледчыя інстытуты, творчыя саюзы, тэлебачаньне, кнігавыдавецтва, заснаванаяАкадэмія навук Абхазіі. Аднак напружанасьць дагэтуль не зьмяншаецца, бо абодва бакі не мяняюць свайго прынцыповага бачаньня статусу Абхазіі.
24 лістапада 1994 году прынята Канстытуцыя Абхазіі, сфармаваныя органы дзяржаўнай улады і мясцовага самакіраваньня.
Пасьля таго, як 7 жніўня 2008 грузінскія войскі ўвайшлі на тэрыторыюПаўднёвае Асэтыі ды захапілі яе сталіцу — местаЦхінвалі, 8 жніўня 2008 году расейскае войска, перакінутае празРоцкі тунэль зПаўночнае Асэтыі, пачалоконтраапэрацыю, у выніку якой Паўднёвая Асэтыя была занятая расейскай арміяй. Цягам 9-га жніўня расейскае войска акупавала грузінскае места Горы на мяжы з Паўднёвай Асэтыяй. Абхазія, якая разглядала аднаўленьне ўлады Тбілісі ў Цхінвалі як пагрозу ўласнаму статусу, дазволіла расейскаму войску ўжыць сваю тэрыторыю дзеля ўварваньня на тэрыторыю Грузіі. Злучэньні расейскай арміі, што ўвайшлі з боку Абхазіі ў заходнюю Грузію, акупавалі заходне-грузінскія местыСэнакі,Зугдзідзі,Поці, шэраг невялікіх населеных пунктаў, узялі пад кантрольІнгурыГЭС, якая пастачае электраэнэргію на Заходнюю Грузію ды зьяўляецца практычна адзінай крыніцай энэргіі для ўсёй Абхазіі. Таксама быў паралізаваны рух на асноўнае грузінскае магістралі Захад-Усход, дзе расейскія жаўнеры падарвалі чыгуначны мост ды выставілі блёк-посты на аўтастрадзе.
Ініцыяваныя 12 жніўня 2008 прэзыдэнтамФранцыіНікаля Сарказі дамоўленасьці вымагалі ад Расеі ды Грузіі вываду войскаў на пазыцыі да пачатку вайну, што грузінскі бок зрабіў неадкладна. Зацягваньне юрыдычным прэзыдэнтам РФД.Мядзьведзевым мерапрыемстваў па выводзінах злучэньняў 58-ае арміі спрычынілася да ізаляцыі Расеі ды згортваньня супрацоўніцтва па лінііНАТА — Расея. Наяўнасьць войска Расеі на тэрыторыі невызнаных рэспублікаў Асэтыі ды Абхазіі ды агрэсія супраць Грузіі таксама спрычыніліся да разьмяшчэньня ўПольшчы элемэнтаў амэрыканскае сыстэмы проціпаветранае абароны (ППА).
26 жніўня 2008 ў адказ на парафаваньне пагадненьня аб ППА між Польшчай ды ЗША прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў ухваліў зварот што да вызнаньня незалежнасьці Абхазіі ды Паўднёвае Асэтыі[6], што выклікала адмоўны рэзананс ва ўсім сьвеце. Расею падтрымалі толькі арабскі «Рух ісламскага супраціву» ў Палестынскай аўтаноміі Ізраілю,Нікарагуа і некалькі непрызнаваных дзяржаваў.
Канстытуцыя Абхазіі прынятая на сэсіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Абхазія 12 скліканьня 26 лістапада 1994 году, зацьверджаная нарэфэрэндуме 3 кастрычніка 1999 году са зьмяненьнямі й дапаўненьнямі.
Дзяржаўная ўлада ў рэспубліцы ажыцьцяўляецца на падставе разьдзяленьня на законатворчую, выканаўчую й судовую. Кіраўнік дзяржавы — прэзыдэнт, які выбіраецца на 5 гадоў у выніку простага таемнага галасаваньня. Прэзыдэнт абіраецца адначасова зь віцэ-прэзыдэнтам, які выконвае асобныя даручэньні прэзыдэнта, а таксама замячшае яго падчас немагчымасьці выконваць свае абавязкі. Для ажыцьцяўленьня агульнага кіраваньня выканаўчай дзейнасьцю на тэрыторіі Абхазіі прэзыдэнт фарміруе Кабінэт Міністраў Рэспублікі Абхазія, які ўзначальвае прэм’ер-міністар.
Парлямант — аднапалатны Народны Сход — складаецца з 35 дэпутатаў і выбіраецца на 5 гадоў шляхам прамога галасаваньня.
Найвышэйшым органам судавой улады зьяўляецца Вярхоўны суд. Гаспадарчыя справы разгледжвае Арбітражны суд. Сябры гэтых, а таксама судоў ніжэйшай інстанцыі, і генэральны пракурор прызначаюцца парлямэнтам па прапанове прэзыдэнта.
У вонкавай палітыцы абхаскае кіраўніцтва падкрэсьлівае сваё сяброўства з Расеяй, адзначае адмысловае сьвята — гадавіну ўсталяваньня расейскага пратэктарату над Абхаскім княствам. Робяцца спробы супрацы зь яшчэ непрызнанай тэрыторыяйПрыднястроўе.
9 лютага 2016 г. прэзыдэнт АбхазііРаўль Хаджымба(ka) падпісаў папраўкі ў Закон аб ахове здароўя, што аднавіла крымінальную адказнасьць за правядзеньнеаборту, скасаваную за часамікамуністычнай дыктатуры ўСССР[7].
Горы займаюць 64% тэрыторыі — Галоўны Каўкаскі, Бзыбскі, Ґаґрскі, Чхалцкі, Кадорскі храбты і іх адрогі. Вышэйшы пункт 4046 м над у. м. (г. Дамбай-Ульґен). На поўдні тэрыторыі знаходзяцца халмы і нізіны. У Абхазіі знаходзяцца вядомыя карставыя пячоры — Нова-Афонская, Сьнежная, пячора на хр. Арбаіка — найбольш глыбокая ў сьвеце (1860 м).
Асноўныя карысныя выкапні: полімэталічныя, сьвінцова-цынкава срэбраныя і ртутныя руды, каменны вугаль, барыт, даляміт, запасы экалягічна чыстай пітной вады, мінэральныя і тэрмальныя воды. Шырока распаўсюджаная сыравіна для прамысловасьці будаўнічых матэрыялаў.
Рачная сетка складаецца з кароткіх і паўнаводных рэк Псоў, Бзыб,Гуміста, Кадор, Алдзга, Інгур і інш.
Глебы горныя падзолістыя, таксама распаўсюджаныя (у асноўным на поўдні) чырвоназемы і жоўтаземы.
Лясамі пакрыта звыш 55% тэрыторыі (дуб, бук, граб, каштан, піхта, елка), на ўзьбярэжжы субтрапічная расьліннасьць.
Клімат вільготны, субтрапічны, сярэдняя тэмпэратура студзеня на ўзьбярэжжы +4…+7 градусаў па Цэльсію, у гарах ад +2 да −2, у ліпені адпаведна +22 і +24 градуса па Цэльсію.
У Абхазіі шмат асабліва ахоўных прыродных тэрыторыяў. Найбольш буйныя — Рыцынскі нацыянальны парк, Псхускі запаведнік, Гумісьцінскі запаведнік, Піцунда-Мюссэрскі запаведнік.
Разьвіцьцё прамысловасьці вызначана геаграфічным становішчам і кліматычнымі рэсурсамі. Найбольш разьвітыя стравасмакавая (гарбатная, тытуневая, вінаробчая, кансэрвавая), дрэваапрацоўчая, хімічная, вуглездабываючая галіны.
Сельская гаспадарка спэцыялізуецца на вырошчваньнігарбаты,тытуню, цытрусавых, этэрамасьлічных (тунг).
Адной з асноўных у эканоміцы Абхазіі зьяўляецца турыстычная галіна. Шырока вядомыя курортыГагра,Гудаута,Піцунда,Новы Афон штогод фармуюць адну з галоўных крыніц даходу абхаскага бюджэту.
Транспартная галіна ўключае ў сябечыгуначныя і шасэйныя магістралі, марскія порты —Сухумі,Ачамчыра. На тэрыторыі Абхазіі разьмешчаныя два аэрапорты — Бабышэра і Бамбоўра.
Колькасьць насельніцтва прыкладна 320 тысячаў чалаек. Апошні перапіс праводзіўся ў 1989 годзе. Пражываюць абхазы, армяне, расейцы, грузіны, эстонцы, немцы, палякі і г. д. Гарадзкое насельніцтва складае больш за 50%.