Ісьля́ндыя ціРэспу́бліка Ісьля́ндыя (па-ісьляндзку:Ísland ціLýðveldið Ísland) — астраўная краіна на поўначыАтлянтычнага акіяну, паміжГрэнляндыяй,Нарвэгіяй,Ірляндыяй,Шатляндыяй іФарэрскімі астравамі. Ёсьць адной з самых маланаселеных дзяржаваў Эўропы. Сталіцай і найбуйнейшым горадам края ёсьцьРэйк’явік, дзе жыве больш за 65% насельніцтва. Унутраная частка вострава складаецца зплято, якое характарызуецца пясковымі і лававымі палямі, горамі іледавікамі. Тутака таксама месьціцца мноства ледавіковых рэкаў, якія выцякаюць у акіян праз нізіны. Да берагоў Ісьляндыі сягае цёплая акіянічная плыньГальфстрым, што крыху паляпшае існы клімат краіны, то бок клімат ёсьць умераным, не зважаючы на тое, што дзяржава пралягае недалёка адпалярнага кругу. Лета на востраве ёсьць прахалодным.
Ісьляндыя маерынкавую эканоміку з адносна нізкімі падаткамі, у параўнаньні зь іншымі краінаміАЭСР[7]. На востраве даволі высокі паказчыць гуртаваньня працоўных упрафэсійныя зьвязы[8]. У Ісьляндыі падтрымліваецца высокі стандарт сыстэмы сацыяльнага забесьпячэньня, якая забясьпечвае ўсеагульную мэдычную дапамогу і вышэйшую адукацыю для сваіх грамадзянаў[9]. Краіна займае высокае месца паводлеіндэксу дэмакратыі і роўнасьці, займаючы трэцяе месца ў сьвеце паводле паказьніку сярэднага багацьця на дарослага чалавека. У 2020 годзе Ісьляндыя заняла чацьвертае месца ў сьвеце паводлеіндэксу чалавечага разьвіцьцяААН[10] і займае першае месца ўглябальным індэксе міру. Энэргетыка Ісьляндыя амаль цалкам працуе на аднаўляльных крыніцах энэргіі.
Як абвяшчаюць ісьляндзкіясагі, востраў быў адкрытывікінгамі ў 60-х гадах IX стагодзьдзя і быў названы адным з першаадкрывальцаў, флёксы,Island — «ледзяная краіна» (ад is — «лёд», land — «краіна») за багацьце льдоў, якія пакрываюць востраў, у той час як іншы вікінг, нейкі высадзіўся на процілеглым беразе, назваў ягоSnjoland — «сьнежная краіна». Паводле іншай гіпотэзе, востраў быў названы «Гардарсгольм» («востраў Гардара»), ад імя швэдзкага вікінгаГардара Сваварсана, якога лічаць першым скандынавам, які жыў ў Ісьляндыі, але за востравам замацавалася назваIsland.
Як мяркуецца, да прыбыцьця на востраўвікінгаў тутака жылі манахі згібэрна-шатляндзкае місіі. Нядаўнія археалягічныя знаходкі выявілі руіны хаты ўГафніры. Вугляроднае датаваньне выкрыла, што ён быў закінуты дзесьці паміж 770 і 880 гадамі[11]. У 2016 годзе археолягі выявілі іншы доўгі дом уСт’ёдварф’ёрдуры, які быў датаваны 800 годам[12].
Швэдзкі вікінг-дасьледнікГардар Сваварсан першым абышоў Ісьляндыю ў 870 годзе і выявіў, што Ісьляндыя ёсьць востравам[13]. Ён застаўся на зіму і пабудаваў дом уГусавіку. Наступным летам Гардар адышоў, але адзін зь ягоных людзей, Натфары, вырашыў застацца тутака з двума рабамі. Нарвэскі правадырІнгальф Арнарсан заклаў ў 874 годзе сваю сядзібу ў месцы, дзе цяпер месьціцаРэйк’явік. За Інгальфам рушылі ўсьлед многія пасяленцы, у асноўным скандынавы і іхныя рабыірляндцы ішатляндцы. У гэты пэрыяэд клімат на востраве быў больш лагодным, то бок 25% тэрыторыі вострава былі пакрытыя лясамі, у адрозьніньні ад сёньня, калі толькі 1% тэрыторыі Ісьляндыі пакрыты лясамі[14]. Ты ня менш, бракаваньне дастатковай колькасьці ворнай зямлі вымусіла частку пасяленцаў рушыць далей уГрэнляндыю.
Нарвэскія вікінгі высаджваюцца на бераг Ісьляндыі з малюнку XIX стагодзьдзя.Копія старажытнай рыбацкай вёскі ў Ісьляндыі.
Унутраная барацьба і грамадзянскія міжусобныя войны эпохіСтурлюнгаў прывялі да складаньняСтарого дагавора ў 1262 годзе, які паклаў канец існаваньню незалежнасьці вострава і прывёў Ісьляндыю пад нарвэскую карону. Уладаньне Ісьландыяй перайшло адНарвэгіі даКальмарскай уніі ў 1415 годзе, калі тры скандынаўскія дзяржавы былі аб’яднаныя ў адну. Па распадзе уніі ў 1523 годзе востраву зноўку перайшоў у залежнасьць ад Нарвэгіі ў складзе сумеснага каралеўства Даніі і Нарвэгіі. Разьвіцьцю востава перашкаджала няўрадлівая глеба, вывяржэньне вульканаў, высечка лясоў і няўмольны клімат. Двойчы мясцовае насельнцітва пакутвала ад пошасьцічорнай сьмерці ў пачатку і на прыканцы XV стагодзьдзя[15].
Прыкладна ў сярэдзіне XVI стагодзьдзя дацкі карольКрыстыян III пачаў насаджаць на востравелютэранства.Ён Арасан, апошні каталіцкі біскуп Голяра, быў абезгалоўлены ў 1550 годзе разам з двума сваімі сынамі. Пасьля гэтага краіна стала афіцыйна лютэранскай, а лютэранства з тых часоў застаецца пануючай рэлігіяй. У XVII—XVIII стагодзьдзях Данія ўвяла жорсткія гандлёвыя абмежаваньні на Ісьляндыю. Стыхійныя бедзтвы, у тым ліку вывяржэньне вулькану і хваробы, прывялі да скарачэньня колькасьці насельніцтва. Эпідэмія воспы ў 1707—1708 гадах прывяла да сьмерці ад чвэрці да траціны насельніцтва[16][17]. У 1814 годзе, як вынікнапалеонаўскіх войнаў, Данія і Нарвэгія сталіся асобнымі каралеўствамі паводлеКільскай дамовы, але Ісьляндыя засталася ў залежнасьці ад Даніі. На працягу XIX стагодзьдзя клімат дзяржавы зрабіўся больш халаднейшым, што прывяло да масавай эміграцыі ўНовы Сьвет. Нацыянальная сьвядомасьць узнікла ў першай палове ХІХ стагодзьдзі, натхнёная рамантычнымі і нацыяналістычнымі ідэямі з кантынэнтальнай Эўропы. Ісьляндскі рух за незалежнасьць склаўся ў 1850-х гадах пад кіраўніцтвамЁна Сыгурдсана. У 1874 годзе Данія надала Ісьляндыі канстытуцыю, але абмежавала мясцовае самакіраваньне. У 1904 годзеГанэс Гафстэйн стаў першым міністрам па справах Ісьляндыі ў кабінэце міністраў Даніі.
Брытанскі вайсковы карабель «Бэрўік», які браў удзел у захопе Ісьляндыі.
1 сьнежня 1918 году быў складзеныДацка-ісьляндзкі акт уніі, які дзейнічаў на працягу 25 гадоў і вызнаваў Ісьляндыю як цалкам сувэрэнную і незалежную дзяржаву ў пэрсанальнай уніі з Даніяй. Урад Ісьляндыі заснаваў амбасаду ўКапэнгагене і папрасіў Данію ад іхняга імя займацца пытаньнямі абароны і замежнага прадстаўніцтва пры ўмове кансультацый зАльтынгам. Статус краіны стаў падобным на статусКанады ў дачыньненьні даВялікабрытаніі. ПадчасДругой сусьветнай вайны Ісьляндыя далучылася да дацкага нэўтралітэту, аднак па акупацыі Даніі Альтынг прызначыў уласнага і заявіў, што пытаньне абароны і міжнароднага прадстаўніцтва будзе вырашаць уласнаруч[18]. Празь месяц брытанскія ўзброеныя сілы правялі апэрацыю «Форк», уварваньне і акупацыю краіны, парушыўшынэўтралітэт Ісьляндыі[19]. У 1941 годзе ўрад Ісьляндыі, лагодны да Вялікабрытаніі, запрасіў тады нэўтральныяЗлучаныя Штаты заняцца пытаньнямі абароны вострава, каб Вялікабрытанія магла выкарыстоўваць свае войскі ў іншым месцы[18]. Па заканчэньні дзеяньня Дацка-ісьляндзкага акту уніі на востраве быў зладжаны рэфэрэндум, на якім большасьцю галасоў астраўляніны вырашылі скасаваць зьвяз і ўчыніць рэспубліку[20]. Першым прэзыдэнтам краіны быў прызначаныСвэйн Б’ёрнсан.
У 1949 годзе краіна фармальна стала сябрамНАТО, не зважаючы наакцыі пратэсту супраць НАТО. Амэрыканскія войскі стварылі ў краіне вайсковыя базы, якія існавалі ў Ісьляндыі ўвесь часХалоднае вайны, і былі зачыненыя толькі ў 2006 годзе. Па вайне эканоміка Ісьляндыі зьведала істотны эканамічны росквіт, дзякуючы мадэрнізацыі ў рыбалоўная прамысловасьці і дапамогі згодна зПлянам Маршала[21][22]. У 1986 годзе ў Рэйк’явіку ў Ісьляндыі ладзіўся саміт паміж прэзыдэнтам ЗШАРоналдам Рэйганам і кіраўніком СССРМіхаілам Гарбачовым, падчас якога яны зрабілі значныя крокі да ядзернага раззбраеньня. Ісьляндыя далучылася даЭўрапейскай эканамічнай прасторы ў 1994 годзе, пасьля чаго эканоміка была значна дывэрсыфікаваная і лібэралізаваная. У пачатку XXI хутка рос банкаўскі і фінансавы сэктар, які аднак, моцна пацярпеў ад вялікагафінансавага крызісу пачынаючы з 2008 году[23]. Эканоміка стабілізавалася пры ўрадзеЁганы Сыгурдардотыр і вырасла на 1,6% у 2012 годзе[24]. У наступныя гады ў Ісьляндыі значна пашыралася сфэратурызму, паколькі краіна сталася папулярным месцам адпачынку.
Ісьландыя ёсьцьпрадстаўнічай дэмакратыяй іпарлямэнцкай рэспублікай. Сучасны парлямэнтАльтынг (па-ісьляндзку:Alþingi) паўстаў у 1845 годзе як дарадчы ворган дацкага манарха. У парлямэнт уваходзяць 63 дэпутаты, якія абіраюцца на тэрмін ня больш чым на чатыры гады[25]. Кіраўніком ураду ёсьцьпрэм’ер-міністар, які разам з кабінэтам міністраў адказвае за выканаўчую ўладу.Прэзыдэнт абіраецца ўсенародным галасаваньнем на чатырохгадовы тэрмін без абмежаваньняў колькасьці тэрмінаў. Выбары прэзыдэнта, Альтынга і мясцовых муніцыпальных радаў праводзяцца асобна кожныя чатыры гады[26]. Прэзыдэнт Ісьляндыі мае ў асноўным цырыманіяльны статус і выконвае абавязкі дыплямату, аднак, можа накласьці вета на законы ўхваленыя парлямэнтам і вынесьці іх на нацыянальнырэфэрэндум[27][28].
Кабінэт міністраў прызначаецца прэзыдэнтам пасьля ўсеагульных выбараў у Альтынг. Тым ня менш, прызначэньне звычайна агаворваецца лідэрамі палітычных партыяў, якія пасьля абмеркаваньня вырашаюць паміж сабой, якія партыі могуць сфармаваць кабінэт і як разьмеркаваць месцы ў ім, пры ўмове, што ён мае падтрымку большасьці ў Альтынгу. Толькі калі партыйныя лідэры ня могуць самастойна прыйсьці да паразуменьня ў разумны прамежак часу, прэзыдэнт выкарыстоўвае свае паўнамоцтвы і асабіста прызначае кабінэт. Урады Ісьляндыі заўсёды былі кааліцыйнымі. У іх бралі ўдзел дзьве або больш партыяў, бо ані адна палітычная партыя ніколі не атрымлівала большасьці месцаў у Альтынгу на працягу ўсяго рэспубліканскага пэрыяду.
Ісьляндыя падзеленая на рэгіёны, выбарчыя акругі і муніцыпалітэты. Восем рэгіёнаў (па-ісьляндзку:landsvæði) у асноўным выкарыстоўваюцца ў статыстычных мэтах, але таксама гэты падзел выкарыстоўваюць акруговыя суды. Шэсцьдзесят дзевяць муніцыпалітэтаў у Ісьляндыі кіруюць мясцовымі справамі, як то абслуговаюць функцыянаваньне школаў, транспарт і гэтак далей[29].
Сталіцы краіны горадРэк’явік ёсьць самым населеным на востраве. У ім жывуць амаль дзьве траціны насельніцтва вострава.
Аддаленасьць Ісьляндыі ад рэшты мацерыка ўскладняла засяленьне вострава. Першапачатковае насельніцтва Ісьляндыі мела нардычнае і гэльскае паходжаньне. Гэта відаць зь літаратурных сьведчаньняў, якія датуюцца пэрыядам засяленьня, а таксама з пазьнейшых навуковых дасьледаваньняў, такіх якгенэтычны аналіз. Адно з такіх генэтычных дасьледаваньняў выявіла, што большасьць пасяленцаў-мужчынаў былі нардычнага паходжаньня, у той час як большасьць жанчынаў мелі гэльскае паходжаньне, што азначае, што многія пасяленцы Ісьляндыі былі скандынамі, якія прывозілі з сабой гэльскіх рабыняў[30].
Лічыцца, што насельніцтва вострава сягала ад 40 тысячаў да 60 тысяч чалавек у пэрыяд ад першапачатковага засяленьня да сярэдзіны XIX стагодзьдзя. За гэты час халодныя зімы, выпадзеньне попелу ад вывяржэньняў вульканаў ібубонная чума некалькі разоў зьмяншала колькасьць жыхароў[31]. З 1500 па 1804 гады ў Ісьляндыі было 37 галодных гадоў[32]. Першы перапіс быў праведзены ў 1703 годзе. Ён выявіў, што насельніцтва тады складала 50 358 чалавек. Пасьля разбуральных вывяржэньняў вульканаЛякі ў 1783—1784 гадах колькасьць насельніцтва дасягнула мінімуму ў 40 тысяч чалавек[33]. Паляпшэньне ўмоваў жыцьця прывяло да хуткага росту колькасьці астраўлянінаў з сярэдзіны XIX стагодзьдзя. У выніку насельніцтва прыкладна 60 тысяч жыхароў у 1850 годзе дасягнула 320 тысяч чалавек у 2008 годзе. Ісьляндыя мае адносна маладое насельніцтва для разьвітой краіны, то бок кожны пяты чалавек мае 14 гадоў ці меней. З каэфіцыентам нараджальнасьцю ў 2,1 Ісьляндыя ёсьць адной зь нямногіх эўрапейскіх дзяржаваў[34]. Сёньняшняя Ісьляндыя ёсьць маланаселенай краінай з этнічна аднародным насельніцтвам. Дзякуючы багатай вуснай і пісьмовай традыцыі шмат сямей можа назваць сваіх продкаў у многіх пакаленьнях.
Насельніцтва карыстаеццаісьляндзкай мовай, адной са скандынаўскіх моваў. Афіцыйнай канфэсіяй у краіне зьяўляеццалютэранства (каля 73% насельніцтва адносяць сябе да лютэранаў).
^Tomasson, Richard F. (1980). «Iceland, the first new society». University of Minnesota Press. — С. 63. —ISBN 978-0-8166-0913-0.
^Lancaster, H.O. (1990). «Expectations of Life: A Study in the Demography, Statistics, and History of World Mortality». New York: Springer-Verlag. — С. 399. —ISBN 978-0-387-97105-6.