Рэспу́бліка Ірля́ндыя (па-ірляндзку:Poblacht na hÉireann,па-ангельску:Republic of Ireland) — дзяржава, што пакрывае прыкладна пяць шостых востраваІрляндыі. Прыкладна шостая частка вострава вядомая пад назвайПаўночная Ірляндыя, і зьяўляецца часткайЗлучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірляндыі.
Канстытуцыя абвяшчае, што назва дзяржавы «Éire, альбо па-ангельску,Ireland». НазваРэспубліка Ірляндыя зьяўляецца афіцыйнымапісаньнем дзяржавы, паводлеАкту аб Рэспубліцы Ірляндыя.
Асноўныя артыкулы:Гісторыя Ірляндыі,Гісторыя Рэспублікі Ірляндыя
Ад1 студзеня1801 году да6 сьнежня1922 году Ірляндыя была часткайЗлучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірляндыі. У1919 годзе шмат ірляндзкіх парлямэнтараў, абраных падчасбрытанскіх усеагульных выбараў 1918 году, адмовіліся ад сваіх месцаў у брытанскі парлямэнт. Замест яны абвесьцілі сябе першым ірляндзкім урадам[3], які называўсяDáil Éireann [да́ўіл э́йрайн]. Ён у студзені1919 году выпусьціўАднабаковую Дэклярацыю аб Незалежнасьці , якая абвяшчала Ірляндзкую Рэспубліку. Ірляндыя больш не была часткай Брытанскай Імпэрыі. З-за малога прызнаньня ў сьвеце была скліканаяПарыская мірная канфэрэнцыя 1919 году. Гэта адбылося з-за моцнай пазыцыіВялікабрытаніі на канфэрэнцыі. ПасьляАнгла-Ірляндзкай вайны (таксама вядомай якІрляндзкая вайна за незалежнасьць) Брытанскае кіраўніцтва і Кабінэт міністраў (па-ангельску:Áireacht)Ірляндзкай Рэспублікі падпісаліАнгла-Ірляндзкую дамову, паводле якой Ірляндыя атрымаластатус дамініёну.
Ірляндыя — гэта парлямэнцкаярэспубліка.Прэзыдэнт краіны выбіраецца на сямігадовы тэрмін і можа перавыбірацца толькі адзін раз. Нягледзячы на тое, што прэзыдэнт зьяўляецца збольшага намінальным кіраўніком краіны, ён валодае некаторымі канстытуцыйнымі паўнамоцтвамі, напрыклад кіруеДзяржаўным Саветам, які зьяўляецца кансультатыўным органам.Taoiseach (прэм’ер-міністар) прызначаецца прэзыдэнтам, па прапановепарлямэнта. Звычайна прэм’ер-міністры зьяўляюцца лідэрамі палітычных партыяў, якія маюць большасьць у парлямэнце. Прэм’ер-міністар прызначае міністраў і ў апошнія гады (з1989 году) кабінэт міністраў складаецца на кааліцыйнай аснове.
Двухпалатны парлямэнт Ірляндыі складаецца зСэнату (Seanad Éireann) іПалаты Прадстаўнікоў (Dáil Éireann). Сэнат складаецца з 60 сэнатараў, зь якіх 11 прызначаюцца прэм’ер-міністрам, 6 выбіраюцца двума ўнівэрсытэтамі і 43 выбіраюцца на ўсеагульных выбарах. Палата прадстаўнікоў складаецца з 166 дэпутатаў, якія выбіраюцца на выбарах на прапарцыянальнай аснове. Паводле канстытуцыі выбары ў парлямэнт павінны праводзіцца не радзей аднаго разу ў 7 гадоў.
Паводле канстытуцыі, ва ўрад уваходзяць 15 членаў. Ня болей двух міністраў могуць быць прызначаны з Сэнату, анамесьнік прэм’ер-міністра іміністар фінансаў павінны быць прызначаны з Палаты Прадстаўнікоў.
Ірляндыя ўвайшла ўЭўрапейскі Зьвяз у1973 годзе, ратыфікавалаШэнгенскае пагадненьне ў 2000 годзе, але да нашых дзён не ўвайшла ўШэнгенскую зону. ГрамадзянеВялікабрытаніі маюць права ўезду на тэрыторыю Ірляндыі без паспарту згодна з дамовай абАгульнай Транспартнай Зоне паміж краінамі, але некаторыя формы ідэнтыфікацыі патрабуюцца ў аэрапартах і марскіх партах.
Ірляндыя мае 26 графстваў, якія ўзьніклі згодна з культурнымі і гістарычнымі асаблівасьцямі рэгіёнаў краіны. Аднак некаторыя гістарычныя графствы былі аб’яднаныя ў новыя адміністрацыйныя адзінкі, у той час якграфства Дублін было падзелена на тры новыя адміністрацыйныя адзінкі ў1990-х аграфства Тыпэрары было падзелена на дзьве часткі ў1890-х. Усё гэта прывяло да таго, што ў цяперашні час краіна мае адміністрацыйны падзел, які складаецца з 26 адміністрацыйных графстваў і пяць асобных гарадоў. Пяць гарадоў (Дублін,Корк,Лімерык,Голўэй іЎотарфорд) адміністрацыйна выдзелены ў асобныя адзінкі. Яшчэ пяць гарадоў (Клонмэль,Драгхеда,Кілкэньні іЎэксфорд) маюць асобную аўтаномію ў межаў сваіх графстваў.
Агульная плошча востраваІрляндыя складае 84 421 км², зь якіх 83% належаць Рэспубліцы Ірляндыя (70 280 км²), астатняя частка выспы належыцьВялікабрытаніі. Выспа Ірляндыя знаходзіцца ў паўночнай частцыАтлянтычнага акіяна. На ўсходзе ад выспы знаходзіццаІрляндзкае мора, якое злучаецца з акіянам праз пратокуКанал сьв. Георга іКельцкае мора. Усходняе ўзьбярэжжа характэрызуецца пераважна адвеснымі скаламі, узвышшамі і невялікімі гарамі (зь якіх самай высокай зьяўляецца гараКараўнтухіл, вышынёй 1 038 м). Унутраныя раёны краіны маюць раўнінны рэльеф, які перасякаецца рэкамі (самай вялікай зь якіх зьяўляецца ракаШэнан) і некалькімі невялікімі азёрамі (па-ангельску:loughs). Цэнтральная частка краіны адносіцца да вадазбору ракі Шэнан, тут знаходзяццабалоты на якіх вядзецца здабычаторфу. На ўзьбярэжным шэльфе Ірляндыі знаходзяцца радовішчынафты іпрыроднага газу.
Тэмпэратура паветра выспы знаходзіцца пад уплывам Атлянтычнага акіяну і вызначаецца ўмеранымі паказчыкамі. Сярэдняя тэмпэратура паветра летам складае +29 °C, зімой −6 °C. Клімат Ірляндыі адзначаецца значнай колькасьцю ападкаў, у некаторых раёнах краіны яны адбываюцца 275 дзён у годзе.
Эканоміка Ірляндыі ў апошнія гады была хутка пераарыентавана зсельскай гаспадаркі на сучасную навукаёмістую, якая спэцыялізуецца на абслугоўваньні высокатэхналягічнай прамысловасьці. Ірляндзкая эканоміка залежыць адгандлю,прамысловасьці іінвэстыцыяў. Эканамічны рост краіны ў1995—2000 г.г. склаў у сярэднім 10%, у2001—2004 г.г. прыкладна 7%.
Прамысловасьць забясьпечвае каля 46% нацыянальнага прыбытку і каля 80% прадукцыі прамысловасьці экспартуецца. Прыкладна 29% працаздольнага насельніцтва занята ў сельскай гаспадарцы. Экспарт грае фундамэнтальную ролю эканамічнага росту Ірляндыі.
Паміж 1841 і 1851 гадамі колькасьць насельніцтва паменшылася з 8,2 мільёнаў да 6,5 мільёнаў чалавек. Прычынай такога моцна спадку насельніцтва была сьмерць ад голаду йэміграцыя, пераважна даВялікабрытаніі, а таксама даЗлучаных Штатаў Амэрыкі. У 2007 годзе Ірляндыя зьяўлялася краінай з самым хуткім ростам насельніцтва ўЭўропе. Прырост у 2006 годзе быў 2,5%, а тры пяпярэднія гады каля 2%. У гэты час па-за межамі выспы жыве ад 12 да 16 мільёнаў этнічных ірляндцаў. Ірляндыя вядомая на ўвесь сьвет сваімі аўтэнтычнымі танцамі. Агульнанацыянальнай традыцыяй зьяўляюцца сьпевы і музыка. Ірляндыя ўдзельнічае ўконкурсе песьні Эўрабачаньне.
Ірляндыя —сховішча мультымэдыйных матэрыялаў