Інгрыя[1] (Іжорская зямля, Іжора)[2] — гістарычная вобласьць на паўночным захадзе сучаснайРасеі.
Разьмяшчаецца па берагахНявы, абмяжоўваеццаФінскай затокай, ракойНарвай іЧудзкім возерам на захадзе,Ладаскім возерам з прылеглымі да яго раўнінамі й ракойЛавай — на ўсходзе. На поўначы яна мяжуе зКарэліяй па рэках Сястры і Смародзінцы. Паўднёвая мяжа Інгрыі праходзіць па сярэдняй плыні рэк Арэжажа і Лугі, але большай часткай не мае дакладных геаграфічных арыентыраў і адпавядае мяжы паміжМаскоўшчынай іШвэцыяй, усталяванай паСталбоўскім міры.
У Іжоры ёсьць некалькі назоваў:Інгрыя,Іжора,Інгерманляндыя. Існуе некалькі вэрсыяў паходжаньня назвы:
Інгрыя:
адна зь іх ад фінскагаinkeri maa («выдатная зямля»), якое дало назву рацэ Іжоры (Inkeri, Ingeri).
другая — вэрсыя, выказаная Васілём Тацішчавым, падтрыманая і разьвітая А. М. Шэгрэнам, — ад імя швэдзкай прынцэсы, жонкіЯраслава Мудрага Інгігерды (швэд.Іngegerd,фін.Іngerі,Іnkerі,Іnko).
трэцяя вэрсыя — прапанаваная тым жа Васілём Тацішчавым на падставеІаакімаўскага летапісу, які зьвязвае назву з асабістым імем сынаРурыка, князя Ігара (Інгора, Інгвара).
Іжора, Іжорская зямля:
паводлеэтымалягічнага слоўніка расейскае мовы М. Р. Фасьмера, Іжора — гэта рака на поўдзень ад Фінскае затокі, а Іжорская зямля — мясцовасьць па гэтай рацэ. Найбольш аргумэнтаваным на яго думку ўяўляецца пункт гледжаньня Шогрэна, што гэта назва ўзыходзіць да імя жонкі Яраслава Мудрага — Інгігерд.
на думку расейскага гісторыка А. М. Шарымава, з Іаакімаўскай летапісу вынікае, што тапонім Іжора (Іжара) існаваў і да Інгігерд Швэдзкай, і да Ігара Рурыкавіча («егда та роди сына Ингоря, даде ей обесчанный при море град с Ижарою в вено») і паходзіць адкарэльскага «інкеры маа», што азначае «выдатная зямля».
некаторыя сучасныя дасьледнікі выводзяць этнонім «іжора» з фінскагаyysyrjäinen (грубы, няветлівы).
Інгерманляндыя:
расейская назва, узятаяПятром I для абазначэньня заваяваных земляў, паходзіць ад швэдзкага —Ingermanland.
швэдзкая назваIngermanland на думкуУлафа Рудбэка старэйшага паходзіць ад імяIngo,Inge (Germun, Germund).
ёсьць вэрсыя, што ў тапонімеIngermanland слова «зямля» сустракаецца 2 разы: да фінскагаmaa дададзена швэдзкаеland, якое таксама азначае «зямля».
паводле іншай вэрсіі, элемэнт «man» паходзіць не ад фінскагаmaa, а ад германскагаman — «чалавек».
Усходняя частка Інгрыі ад ракі Сястра да сярэдняй плыні ракі Арэдзеж у XІІ—XVІІІ стагодзьдзях называлася Іжорская зямля (пад Іжорскай зямлёй у XVІІ стагодзьдзі таксама магла мецца на ўвазе ўся Інгрыя), заходняя частка ад вусьцяНявы (ад вусьця ракі Стрэлкі) і Арэжажа да ракі Нарвы — Вотская зямля.
У 1706 годзе гэтыя землі ўвайшлі ў складРасейскай імпэрыі, у склад шырокай Інгерманландзкай губерні, у 1711 годзе пераўтворанай у Санкт-Пецярбурскую губэрню. У 1803—1926 гадах землі Інгрыі знаходзіліся ў складзе пяці паветаў Санкт-Пецярбурскай (у 1914—1924 — Петраградзкай, у 1924—1927 — Ленінградзкай) губэрні: Санкт-Пецярбурскага (Петраградзкага, Ленінградзкага), Пецяргофскага, Цэтергофскага, Ямбурскага.
У 1927 годзе Ленінградзкая губэрня была пераўтворана ўЛенінградзкую вобласьць. Межы пералічаных тэрытарыяльных утварэньняў не заўсёды супадалі адзін з адным і значна мяняліся зь цягам часу. У цяперашні час на тэрыторыі Інгрыі разьмяшчаеццаСанкт-Пецярбург і наступныя раёны Ленінградзкай вобласьці: Валасоўскі, Всеволожске, Гатчынскі, Кінгісепскі, Ламаносаўскі, Тасьненскі, а таксама заходняя частка Кіраўскага раёна да ракі Лавы.
Выкарыстоўванае ў навуковай літаратуры дзяленьне Інгрыі:
Паўночная — уся тэрыторыя Інгрыі на поўнач ад ракі Нявы (фін:Pohjos-Іnkerі),
Усходняя — дзьве лютэранскія парахвіі на ўсход ад ракіТосны: Ярвісаары й Марккова (фін:Іtä-Іnkerі).
Цэнтральная — тэрыторыя на поўдзень ад ракі Нява й на захад ад ракі Тосна да горада Воласава (фін:Keskі-Іnkerі)
Заходняя — тэрыторыя на захад ад горада Воласава (фін:Länsі-Іnkerі)
Эстонская — тэрыторыя ўздоўж правага берага ракі Нарва зь Івангорадам (фін:Vіron Іnkerі)
Межы Інгрыі мяняліся на працягу стагодзьдзяў, цяпер тэрыторыя гістарычнай вобласьці Інгрыя вызначаецца зыходзячы зь межаў фінскіх лютэранскіх парахвіяў Царквы Інгрыі, якія існавалі ў трыццатых гадах XX стагодзьдзя.
Першыя сьляды пасяленьня чалавека на тэрыторыі сучаснай Ленінградзкай вобласьці Расеі ставяцца да эпохі мэзаліту (VIII-VII тысячагодзьдзе да н. э.). У I тысячагодзьдзі да н. э. зь ВерхнягаПаволжа на гэтыя землі прыйшліпрыбалтыйска-фінскія плямёны. У VIII—X стагодзьдзях на берагах ракі Лугі пасяліліся ільменскія славене. У VIII—XII стагодзьдзях па рацы Няве праходзіўВолскі гандлёвы шлях(uk) і гандлёвы шлях «З варагаў у грэкі».