Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсьці да зьместу
Вікіпэдыявольная энцыкляпэдыя
Пошук

Ідыш

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ня варта блытаць змовай габрэяў, прыналежнай да афразійскае сям’і.
Ідыш
ייִדיש, אידיש
Ужываецца ўБеларусі,Ізраілі,ЗША,Бэльгіі,Канадзе,Расеі,Польшчы,Нямеччыне,Малдове,Румыніі, ваЎкраіне
РэгіёнУсходняя,Заходняя Эўропа;Паўночная Амэрыка
Колькасьць карыстальнікаў
КлясыфікацыяІндаэўрапейская сям’я
Афіцыйны статус
Афіцыйная мова ў
Дапаможная мова ўБосьніі і Герцагавіне,
Нідэрляндах,
Польшчы,
Румыніі,
Швэцыі,
ваЎкраіне
РэгулюеццаДасьледчым Інстытутам ідышу (дэ-факта)
ПісьмоHebrew-script-based alphabet[d] і гэбрайскі альфабэт[d]
Коды мовы
ISO 639-1yi
ISO 639-2(Б) yid
ISO 639-2(Т) yid
ISO 639-3yid

І́дыш (саманазва: ייִדיש,трансьл.yidish; אידיש, трансьл.idish; літаральна — «габрэйская») — мова ў складзеверхненямецкіх дыялектаўзаходнегерманскае групыгерманскае галіныіндаэўрапейскае сям’і моваў, на якой у пачаткуXX стагодзьдзя гаварыла каля 11 млнгабрэяў па ўсім сьвеце. Назоўідыш літаральна азначае «габрэйская [мова]» (гістарычна таксама —тайч,ідыш-тайч, адтайч (з ідышу ייִדיש־דײַטש)ідыш-тайч — «габрэйская нямецкая», альбо паводле іншай вэрсіі — «тлумачэньне», у сувязі з традыцыяй вуснага тлумачэньня габрэйскіх тэкстаў пры іх вывучэньні).

Ідыш паўстаў у Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропе паміжIX іXII стагодзьдзямі на аснове сярэдненямецкіх дыялектаў у складзе верхненямецкіх (70—75%) з шырокімі запазычаньнямі зстаражытнагабрэйскай іарамэйскай (каля 15%), а таксама зраманскіх іславянскіх моваў (у дыялектах дасягае 20%). Сплаў моваў спарадзіў арыгінальную граматыку, якая дазваляе камбінацыю словаў германскага кораню з сынтаксічнымі элемэнтамісэміцкіх і славянскіх моваў. Незважаючы на агульны істотны ўплыў славянскага й сэміцкага паходжаньня, увогуле ў генэтычным дачыненьні ідыш прадстаўляе сабою адну з германскіх моваў. Унутры германскае галіны ідыш уваходзіць у склад заходнегерманскае групы, унутры якой, у сваю чаргу, уваходзіць у склад сярэдненямецкіх гаворак верхненямецкіх дыялектаў. Апошнія традыцыйна лічацца дыялектамінямецкае мовы, але ідыш зсацыялінгвістычных прычынаў лічыцца самастойнай мовай.

Дагэтуль ідышам карыстаюцца збольшагаашкенаскія габрэі.

На ідышы ў савецкі час існавала падзяленьне на два правапісы. Каменем сутыкненьня зьяўляліся словы са старажытнагабрэйскімі каранямі. Першы, традыцыйны правапіс, загадвае пісаць такія словы згодна зь біблейнымі крыніцамі, а другі, савецкі, не прызнаваў традыцыйных і рэлігійных уплываў, і патрабаваў пісаць старажытнагабрэйскія словы, як пішуцца ў ідышы іншыя словы, што маюць нямецкае або славянскае паходжаньне. Гэты другі правапіс, можа быць, больш прагматычны, але ж разам з тым адарваны ад габрэйскай традыцыі.

Ідыш

Літаратура на ідышы

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

Да найбольш вядомых пісьменьнікаў на мове ідыш належаць:Шолам-Алейхэм,Іцхак Лейба Перац,Шалом Аш,Ісаак Башэвіс Сынгер,Мардэхай Гебіртыг іАбрагам Суцкевер.

Гісторыя

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

У 1920-я гады ідыш быў адной з афіцыйных моваўБеларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Некаторы час лёзунг «Пралетары ўсіх краін, злучайцеся!» быў напісаны на гербе БССР на ідышы, нараўне зь беларускай, польскай і расейскай мовамі. Падобны надпіс прысутнічаў таксама на іншых тагачасных праектах гербу. Дыялекты ідышу Беларусі адносяцца да той жа дыялектнай групы, што й гаворкі навакольных тэрыторыяў былогаВКЛ.

Крыніцы

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]
  1. ^Ethnologue (анг.) — 25, 19 —Dallas, Texas:SIL International, 1951. — ISSN1946-9675

Літаратура

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]
  • Замойскі А. Транты, цымес, цуцык // Наша гісторыя, №2, 2018, с. 66 - 69. ISBN 2617-2305.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]
Вікіпэдыя маевэрсію
мовай ідыш
Паўночнагерманская галіна
Заходнескандынаўскія
Усходнескандынаўскія
Заходнегерманская галіна
Англа-фрыскія
Ніжнефранскія
Ніжненямецкія і
ніжнесаксонскія дыялекты
Верхненямецкія
Паўднёванямецкія
Сярэдненямецкія
Ідыш
Атрымана з «https://be-tarask.wikipedia.org/w/index.php?title=Ідыш&oldid=2624437»
Катэгорыя:
Схаваная катэгорыя:

[8]ページ先頭

©2009-2025 Movatter.jp