Сымбалі з падобным напісаньнем:
Ë · ëЁ,ё (йо; курсіў:Ё ё) — сёмаялітарабеларускагакірылічнагаальфабэту. Утворана спалучэньнем літары «е» зь дзьвюма коскамі, якія над літарай. У старабеларускай пісьменнасьці гук «о» пасьля мяккіх зычных абазначаўся літарай «е» («медъ»), спалучэньнем «іо» («ліосъ»), а часам нават знакам «о» («всо»). У сучаснайбеларускай мове абазначае галосны гук «о» задняга раду сярэдняга пад’ёму[1] і мяккасьць папярэдняга зычнага («вёска» — «в’оска»), а ў пачатку слова, пасьля галосных, «еў» і «ы» і апострафа — спалучэньнем гукаў «йо» («ёрш» — «йорш»). Літара «ё» бывае вялікай і малой, мае адпаведны рукапісны й друкаваны выгляд.
Пры клясіфікацыйным падзеле мае значэньне «сёмы» (група «ё»), пры лічбавай нумарацыі — дадатковае значэньне для адрозьніваньня прадметаў пад адным абазначэньнем.
Устараславянскай іцаркоўнаславянскай мовах Ё адсутнічае й адпаведна ня мае лічбавага значэньня.
- У беларускай мове літару ⟨Ё⟩ не мажліва замяніць на літару ⟨Е⟩ (як гэта можна рабіць урасейскай мове), гэта лічыццапамылкай[2].