Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсьці да зьместу
Вікіпэдыявольная энцыкляпэдыя
Пошук

Ƣ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сымбалі з падобным напісаньнем:Თ · თ · ⴇ ·
Літара лацінкі га
Ƣƣ
Выява
 ƜƝƟƠƢƤƦƧƩ 
Зьвесткі
Тып пашыранаялацінская літара,альфабэтны;
Гук [ɣ] [ʁ]
Альфабэтная пазыцыя 8 (паміжG іH)
Назва ў Юнікодзе
latin capital letter oi
latin small letter oi
Юнікод Ƣ: U+01A2
ƣ: U+01A3
HTML Ƣ‎: &#418, &#x1a2
ƣ‎: &#419, &#x1a3
UTF-16 Ƣ‎: 0x1A2
ƣ‎: 0x1A3
URL-код Ƣ: %C6%A2
ƣ: %C6%A3
Гісторыя
ВарыяцыіĞ
Разьвіцьцё
Іншае
Кірунак пісьма зьлева направа
усе сымбалі ·лацінка ·кірыліца ·грэцкія ·дыякрытыкі ·валюты ·дапамога

Ƣ,ƣ (га; курсіў:Ƣ ƣ) —літара пашыранайлацінкі, якая выкарыстоўвалася ў розных, у асноўнымцюрцкіх мовах, такіх яказэрбайджанская альбояналіф[1]. Яна таксама ўключаная ў альфабэтыпіньінь дляказаскай іуйгурскай моваў, у савецкікурдзкі лацінскі альфабэт 1928 году[2]. Звычайна ўяўляе звонкі велярны фрыкатыў [ɣ], але часам выкарыстоўваецца для звонкага язычковага фрыкатыва [ʁ]. Усе артаграфіі, у якіх выкарыстоўвалася гэтая літара, былі паступова адменены, і таму яна дрэнна падтрымліваецца шрыфтамі. Яе ўсё яшчэ можна ўбачыць у кнігах, выдадзеных уКітайскай Народнай Рэспубліцы да 1983 году.

Цахурскі альфабэт (1934—1938)
Курдзкі савецкі альфабэт (1929)

Гісторыя

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]
Літара кью ў шрыфце Зютэрліна
Пісьмовы варыянт літарыƢ які выкарыстоўваецца ў Яналіфе й запазычаны зшрыфту Зютэрліна які выкарыстоўваецца для літарыQ

Літара ўтворана ад рукапіснай формы маленькай лацінскай літары q, напісанай прыкладна ў 1900 годзе. Затым вялікая літара будуецца на аснове маленькай.

Ейнае выкарыстаньне для [ɣ] вынікае зь лінгвістычнай традыцыі прадстаўленьня такіх гукаў (і падобных ім) праз q у цюрцкіх мовах і ў транскрыпцыях арабскай альбо пэрсыдзкай мовы[3].

Назва

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

УЮнікодзе літарыƢ іƣ маюць назвыlatin capital letter oi іlatin small letter oi адпаведна.

Гэтыя назвы прызнаныя кансорцыюмам Юнікоду памылковымі, паколькіƢ ня мае дачыненьня да літарO іI. Яны павінны былі называцца літарайgha. Яны не вымаўляюцца як «oi» і не заснаваныя на літарах «o» і «i»[4]. Паводле палітыкі Юнікоду сымбалі ня могуць быць пераназваныя, аднак ім былі прысвоеныя псэўданімы[5].

Былі вызначаны афіцыйныя псэўданімы, якія выпраўляюць іх наlatin capital letter gha іlatin small letter gha.

Арыгінальны тэкст  (анг.)
These should have been called letter GHA. They are neither pronounced «oi» nor based on the letters «o» and «i». Formal aliases correcting these tolatin capital letter gha andlatin small letter gha have been defined.

— Unicode Technical Note № 27: Known Anomalies in Unicode Character Names

У папулярнай культуры

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

У раманеТомаса Пінчона «Gravityʼs Rainbow» ёсьць эпізод, які, як мяркуецца, распавядае гісторыю савецкага афіцэра Чычэрына, адпраўленага ўКыргыстан для працы ў Камітэце, якому было даручана распрацавацьальфабэт длякыргыскай мовы. Асаблівым укладам Чычэрына зьяўляецца вынаходніцтва літары Ƣ, якая, такім чынам, зьяўляецца, бадай, адзінай састарэлай літарай цэнтральнаазіяцкай мовы, якая можа быць знаёмая неадмыслоўцам, якія чытаюцьангельскую мову, праз шырока распаўсюджаны раман.

Крыніцы

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ Some examples of LATIN LETTER OI (gha) (U+01A2, U+01A3) in Tatar and Uighur printing, with remarks on the recommended glyphs (анг.) Праверана 27 кастрычніка2023 г.
  2. ^Культура и письменность Востока. — 1928 Т. № 2. (рас.)
  3. ^ Unicode mailing list (анг.) Праверана 28 кастрычніка2023 г.
  4. ^ Unicode Technical Note № 27: Known Anomalies in Unicode Character Names (анг.) Праверана 28 кастрычніка2023 г.
  5. ^ Unicode chart (анг.) Праверана 28 кастрычніка2023 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]
Вытворныя літары «Q»
Атрымана з «https://be-tarask.wikipedia.org/w/index.php?title=Ƣ&oldid=2454726»
Катэгорыі:

[8]ページ先頭

©2009-2025 Movatter.jp