Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсьці да зьместу
Вікіпэдыявольная энцыкляпэдыя
Пошук

Галоўная старонка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вітаем уВікіпэдыі,
вольнай энцыкляпэдыі, якую можарэдагаваць кожны.
Шэсьць губэрняў Паўночна-Заходняга краю Расейскай імпэрыі
Шэсьць губэрняў Паўночна-Заходняга краю Расейскай імпэрыі

Паўночна-Заходні край, альбопаўночна-заходнія губэрні (па-расейску:Северо-Западный край) — размоўная, публіцыстычная і афіцыйна-бюракратычная назва шасьці губэрняўРасейскай імпэрыі (Віленская,Ковенская,Гарадзенская,Менская,Магілёўская іВіцебская губэрні).

Тэрмін «Паўночна-Заходні край» («паўночна-заходнія губэрні») пачаў першапачаткова ўжывацца ва ўрадавай тэрміналёгіі ў адносінах даВіленскага ваеннага генэрал-губэрнатарства пасьля скасаваньня ў Расейскай імпэрыіўніяцтва (1839) як жаданьне паказаць ня толькі спадчынна-дынастычны, але і этнаканфэсійна «рускі» характар гэтых зямель (Віленскай, Гарадзенскай, Менскай і Ковенскай губэрняў). Аднак да пачаткусялянскай рэформы (1861) і асабліва дапаўстаньня 1863—1864 гадоў тэрмін «Паўночна-Заходні край» выкарыстоўваўся вельмі рэдка і не распаўсюджваўся на Віцебскую і Магілёўскую губэрні. Да пачатку 1860-х часьцей за ўсё ў расейскай урадавай тэрміналёгіі «паўночна-заходнія губэрні» не вылучаліся асобна, а разам зь «беларускімі» (Віцебскай і Магілёўскай губэрнямі) і «паўднёва-заходнімі губэрнямі» («Паўднёва-Заходнім краем» — Кіеўскім вайсковым генэрал-губэрнатарствам) прадстаўляліся сукупна і фігуравалі пад агульнай назвай«заходнія губэрні» (ці «Заходні край»).

Падпарадкаваньне ў1863 годзе (праз пачатак паўстаньня 1863—1864 гадоў) Віцебскай і Магілёўскай губэрняў уладзе віленскага ваеннага генэрал-губэрнатара распаўсюдзіла тэрмін «Паўночна-Заходні край» і на гэтыя («беларускія») губэрні, што захавалася нават пасьля выхаду ў1869 годзе Віцебскай і Магілёўскай губэрняў з-пад улады віленскага генэрал-губэрнатара.
(артыкул цалкам…)

БелАЭС у 2023 годзе
БелАЭС у 2023 годзе

Беларуская АЭС — дзяржаўная атамная электрастанцыя Беларусі, запушчаная ў лістападзе 2020 году ў Астравецкім раёне Гарадзенскай вобласьці.

На 2023 год узьвялі 2 вода-вадзяныя рэактары 3-га пакаленьня магутнасьцю кожнага па 1,2 гігаваты. Ад 9 студзеня 2008 году кіраўніком будаўніцтва і дзейнасьці АЭС быў Міхаіл Філімонаў, які дагэтуль узначальваў «Белэнэргабуд». Пасаду галоўнага інжынэра займаў Анатоль Бондар, а начальніка ўправы капітальнага будаўніцтва — Аляксандар Старынскі.
(артыкул цалкам…)

Актуальныя падзеі



Гэты дзень у гісторыі

Штаб-кватэра ААН у Нью-Ёрку
Штаб-кватэра ААН у Нью-Ёрку

24 кастрычніка:Дзень Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў

  • 1795 — адбыўсятрэці падзел Рэчы Паспалітай
  • 1851 — брытанскі астраномЎільям Ласэр адкрыў спадарожнікіЎрануЎмбрыель іАрыель
  • 1929 — «Чорны чацьвер» і пачатакВялікае дэпрэсіі ўЗША
  • 1945 — набыў сілуСтатут ААН
  • 1949 — закладка падмуркаў будынка штаб-кватэрыААН уНью-Ёрку (на выяве)
  • 1999 — уЯкушоўцы адбылося ўрачыстае адкрыцьцё памятнага крыжа ўдзельнікамнацыянальна-вызвольнага паўстаньня
  • 2000 — уЭгіпецкім музэі адшукалі адзіны захаваныаўтографКлеапатры
  • Ці ведаеце вы...

    З новых артыкулаў (1—31 сакавіка)
    Гэта разьдзел Вікіпэдыі набеларускай мовеклясычным правапісам. Існуе шматіншых моўных разьдзелаў, зь якіх больш за1 000 000 артыкулаў маюць:
    Вікіпэдыя працуе на магутнасьцяхФундацыі «Вікімэдыя», якая апэруе і некаторымі іншымі шматмоўнымі івольнымі праектамі.
    Вікізьвесткі
    Вольная база ведаў
    Вікікнігі
    Падручнікі і дапаможнікі
    Вікікрыніцы
    Вольныя дакумэнты
    Вікіслоўнік
    Слоўнік і тэзаўрус
    Вікісховішча
    Сховішча вольных файлаў
    Вікіцытатнік
    Калекцыя цытатаў
    МэдыяВікі
    Распрацоўка вольных праграмаў
    Мэта-вікі
    Каардынацыя ўсіх праектаў Вікімэдыі
    Віківандроўкі (анг.)
    Вольныя турыстычныя даведнікі
    Віківіды (анг.)
    Слоўнік біялягічных відаў
    Віківэрсытэт (анг.)
    Вольны ўнівэрсытэт
    Вікінавіны (анг.)
    Вольныя навіны


    Атрымана з «https://be-tarask.wikipedia.org/w/index.php?title=Галоўная_старонка&oldid=2566733»
    Схаваная катэгорыя:

    [8]ページ先頭

    ©2009-2025 Movatter.jp